Для рэдактараў: правілы напісаньня артыкулаў на сайце

Пры напісаньні артыкулаў на сайце давайце карыстацца невялічкімі правіламі па афармленьню:

1. Не злаўжываць тлустым, курсыўным тэкстам (і ніякіх “міксаў” з тым і гэтым адначасова), ці ВЯЛІКІМ РЭГІСТРАМ
2. Ніколі не пісаць назву артыкула ў ВЯЛІКІМ РЭГІСТРЫ
3. Абавязкова дадаваць цэтлікі (тэгі) да запісаў (напрыклад: “Палітыка”, “Вайна”, “Вільня”), якія характэрызуюць артыкул — ад 2 да 5. Выключна па-беларуску, каб не было моўнае “кашы”.
4. Калі артыкул напісаны па-расейску абавязкова дадаваць цэтлік “па-расейску
5. Не злаўжываць рубрыкамі. Выбіраць толькі тыя, што сапраўды маюць дачыненьне да вашага артыкула
6. Калі артыкул ня ваш — абавязкова ў канцы пісаць аўтара, ці спасылку на крыніцу, адкуль артыкул быў узяты

Правілы могуць дапаўняцца.

Давайце паважаць сябе й вочы нашых чытачоў.

Дзякую за ўвагу.

Апублікавана ў Рознае з тэгамі , . Спасылка на гэты запіс. Падпісацца на RSS-стужку, каб сачыць за камэнтарамі.

(C) 2012-2013 Кансэрватыўны цэнтар NOMOS.

Рекомендуем заказать магистерскую работу