СЕТКАВАЯ ДЗЯРЖАВА: лекцыя Сьвятаслава Вышынскага

888888888

BY
Упершыню ў Беларусі выступае СЬВЯТАСЛАЎ ВЫШЫНСКІ, кандыдат філязофскіх навук, навуковы супрацоўнік Інстытута філязофіі НАН Украіны, (Каардынатар Міждысцыплінарнага праекту «Politosophia») Continue reading “СЕТКАВАЯ ДЗЯРЖАВА: лекцыя Сьвятаслава Вышынскага” »

Апублікавана ў Мерапрыемствы, Навіны, Палітыка-гаспадарчая лябараторыя,, Рознае, Свабодная акадэмія, Фундамэнталь-анталягічная лябараторыя

Лекцыя-абмеркаваньне Любы Баркун “ДРУГІ ДЭМАГРАФІЧНЫ ПЕРАХОД: рэпрадуктыўная лёгіка”.

devochki-deti-sestry_cop3234235y

Лекцыя “ДРУГІ ДЭМАГРАФІЧНЫ ПЕРАХОД: рэпрадуктыўная лёгіка” сябры кансэрватыўнага цэнтра «NOMOS», пкансэрватыўнае фэміністкі, Любы Баркун.

7 лютага ў 18:30
Менск, 3-я Вуліца Шчорса, д. 9, Бізнэс-цэнтар “Альянс”, офіс 601. Continue reading “Лекцыя-абмеркаваньне Любы Баркун “ДРУГІ ДЭМАГРАФІЧНЫ ПЕРАХОД: рэпрадуктыўная лёгіка”.” »

Апублікавана ў Грамадазнаўства, Культура і мастацтва, Мерапрыемствы, Навіны, Рознае, Свабодная акадэмія, Фундамэнталь-анталягічная лябараторыя

Лекцыя Пётры Пятроўскага “БОЛЬ, ДЫСЦЫПЛІНА, ПРАГРЭС у філязофіі Дзітмара Кампера”

afisha
Праблема разьвіцьця, творчасьці, прагрэсу заўжды хвалявала чалавецтва. У гэтым кантэксьце філязофія нямецкага постструктураліста Дзітмара Кампера дае свае адказы на праблему прагрэса.

Нямецкі філёзаф бачыць сувязь паміж болем, прагрэсам і дысцыплінаванасьцю. Для яго прагрэс — гэта адыход ад чыстай цялеснасьці і выйсьце на новы ровень, ровень пост-гісторыі і творчае дысцыпліны, што праяўляецца праз волю. Continue reading “Лекцыя Пётры Пятроўскага “БОЛЬ, ДЫСЦЫПЛІНА, ПРАГРЭС у філязофіі Дзітмара Кампера”” »

Апублікавана ў Гісторыя ідэй, Мерапрыемствы, Навіны, Рознае, Свабодная акадэмія, Фундамэнталь-анталягічная лябараторыя

Брэт Стывенс. За легалізацыю згвалчаньняў!

f_142446У той дзень, калі згвалчаньне ўпершыню стала злачынствам, мы жылі ў іншым сьвеце. У высокім і сярэднім слаях грамадства ад жанчыны чакалася, што яна будзе цнатлівай да замужжа і прыстойнай у замужжы.

Гэтыя чаканьні засноўваліся на агульным тагачасным разуменьні некаторых рэчаў. Разуменьні, якое на сёньня згублена. А менавіта: што папярэдняя сэксуальная недасьведчанасьць забясьпечвае моцную повязь мужа і жонкі на інтымным узроўні. І што калі ў полавых стасунках мужа і жонкі адсутнічае рыса «эксклюзіўнасьці», то пара ня можа дасягнуць найвышэйшай ступені ўзаемнага даверу. (У іх ня створыцца свайго супольнага сьвету, таемнага ад усіх навакольных. ― заўв. пер.) Без эксклюзіўнасьці інтымнага досьведу шлюб становіцца выгодай (рус. удобством), зьвязам, заснаваным на зручнасьці. Замест сьвятасьці ў ім прысутнічаюць бізнэсападобныя перамовы на прадмет узаемнага задавальненьня на штодзённай аснове.

Continue reading “Брэт Стывенс. За легалізацыю згвалчаньняў!” »

Апублікавана ў Артыкулы, Грамадазнаўства, Навіны, Рознае, Фундамэнталь-анталягічная лябараторыя

Фундамэнталь-анталяґічная лябараторыя

Фундамэнталь-анталяґічная лябараторыя зьяўляецца навукова-дасьледчым і экспэрымэнтальным аб’яднаньнем Кансэрватыўнага Цэнтру “NOMOS”, зьдзяйсьняючым накірункі па выпрацоўцы пэўных праектаў грамадзкіх трансфармацый і іх структур.

Мэта: Выпрацоўка стратэгіі розьвітку беларускага грамадзтва на падставе сьветагляду “кансэрватыўнага постмадэрнізму”.

Задачы:
1. Аналіз першакрыніц фундамэнтальных дасьледаваньняў, іх абмеркаваньне й пераасэнсаваньне;
2. Азначэньне актуальнасьці ідэй першакрыніц;
3. Выяўленьне патэнцыялу першакрыніц для ўжываньня ў практыцы стварэньня праектаў трансфармацый грамадзтва;
4. Распрацоўка пэўных мадэляў, структур ды праектаў на падставе крытычнага пераасэнсаваньня матар’ялаў першакрыніцы;
5. Параўнальны сынтэз сэнсаў першакрыніц розных аўтараў ды стварэньне на яго аснове пэўных мадэляў рашэньняў сучасных праблем.

Плян дзейнасьці:
1. Выяўленьне прыярытэтнага сьпісу першакрыніц і пляну іх разгляду ў ляґічнае пасьлядоўнасьці;
2. Азнаямленьне зь зьместам першакрыніцы ўдзельнікаў праекту (азначэньне мэты й задач першакрыніцы, лёґікі расчыненьня матар’ялу, дасягнутых вынікаў);
3. Першаснае абмеркаваньне першакрыніцы: разгляд сэнсавага складніку (мэта й задачы, якія ставіць аўтар першакрыніцы, якасьць іх дасягненьня, вынікі), выяўленьне патэнцыялу першакрыніцы, вызначэньне прыярытэтных тэм наступнага дасьледаваньня на падставе напрацовак першакрыніцы і іх разьмеркаваньне паміж удзельнікамі праекту;
4. Распрацоўка ўдзельнікамі навукова-дасьледчых праектаў на падставе патэнцыялу першакрыніцы і мадэляў іх пэўнага ўжываньня, азнаямленьне зь імі ўсіх удзельнікаў праекту;
5. Абмеркаваньне ўдзельнікамі навуковых праектаў, выяўленьне іх слабых ды моцных бакоў, вызначэньне роўню іх распрацаванасьці, фармуляваньне зацемак і пажаданьняў;
6. Дапрацоўка навукова-дасьледчых праектаў, складаньне канчатковага іх зьместу.

Усе працы будуць прадстаўленыя да публікацыі і рэкамэндаваныя для друку.

Апублікавана ў Фундамэнталь-анталягічная лябараторыя

(C) 2012-2013 Кансэрватыўны цэнтар NOMOS.

Рекомендуем заказать магистерскую работу