Сяргей Богдан. Масавая страта памяці або пра нобэлеўскую прэмію “беларускай” аўтарцы.

12348119_10208239866018959_5665902290646533209_nБессэнсоўна казаць насуперак хвалі захапленьня новай нобэлеўскай літаратурнай ляўрэаткай. Пішу тут толькі для сябе, абы захаваць здаровы глузд. Фактычна цьверджу сабе, незалежна ад таго, што баразьняць з дня ў дзень СМІ або зграя ў ФБ: “2+2=4”, “белае — белае, а чорнае — чорнае”, “Алексіевіч — … Гм. Пра Алексіевіч працытую вось гэта: “Ja, ich schreibe nur russisch und verstehe mich auch als Angehörige der russischen Kultur. Die weißrussische Sprache ist sehr bäuerlich und literarisch unausgereift.” Перакладаць можна па-рознаму, але сэнс адзіны — ды калхозная ваша мова.

Continue reading “Сяргей Богдан. Масавая страта памяці або пра нобэлеўскую прэмію “беларускай” аўтарцы.” »

Апублікавана ў Артыкулы, Грамадазнаўства, Культура і мастацтва, Мовазнаўства, Навіны

Петр Петровский. Политика расширения роли белорусского языка: реакция, возможности, риски.

2_kafedr_2011В 2014 г. в среде некоторых изменений в культурной политике в Беларуси было замечено и отношение государства к проблеме белорусского языка. Появилась тенденция к некоторому стимулированию его распространения, популяризации. Это выразилось через баннеры, социальную рекламу, желание увеличить количество предметов, преподаваемых по-белорусски.

Continue reading “Петр Петровский. Политика расширения роли белорусского языка: реакция, возможности, риски.” »

Апублікавана ў Артыкулы, Культура і мастацтва, Мовазнаўства, Навіны, Рознае, Свабодная акадэмія

Васіль Герасімчык. Яўхім Карскі – адзін з “айцоў” беларускага нацыяналізму.

77687“Гіпотэзы, пабудаваныя тэарэтычна, што абапіраюцца на невялікую колькасць фактаў, часта прыпадковых, з часам могуць аказацца без гістарычнае акурат над сабой базы, і, у выніку, бязвартасныя, тады як факты мовы ніколі ня згубяць значэння”.

Я. Карскі

У другой палове ХІХ стагоддзя беларуская мова ў Расейскай імперыі ўспрымалася як «наречие» рускай мовы вясковага неадукаванага насельніцтва так званага “Северо-Западного края”, а цікавасць да яе ў большасці выпадкаў не выходзіла за межы этнаграфічнага апісання. Аднак на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў менавіта расейская філалагічная навука ў асобе, як ён сам сябе назваў, “природного белоруса”, Яўхіма Карскага даказала самастойны і своеасаблівы характар беларускай мовы, адрознай ад “вялікарускай” і “маларускай”.

Continue reading “Васіль Герасімчык. Яўхім Карскі – адзін з “айцоў” беларускага нацыяналізму.” »

Апублікавана ў Айчынная гісторыя, Артыкулы, Гісторыя ідэй, Мовазнаўства, Навіны, Рознае

Пётра Пятроўскі. Як уладам правесьці мяккую беларусізацыю?

f630aa83ecc724890aa9206deb7a7565-thumb-690x1500-wПраблема месца і ролі першае дзяржаўнае мовы ўсё больш хвалюе беларускія ўлады. Шмат хто гэта зьвязвае зь цяперашняй геапалітычнай сытуацыяй, якая, напэўна, дала толькі штуршок да праяваў незапакоеннасьці ўладаў статусам мовы. Але пра патрэбу падвышэньня яе статусу казалі ў кулуарах адміністрацыі яшчэ з часу прызначэньня міністрам культуры Паўла Латушкі. І гэта нядзіўна. Па дадзеных Інстытута сацыялёгіі НАН Беларусі, агучаных памочнікам прэзыдэнта Беларусі , беларусы лічаць адной з галоўных пагрозаў страту матчынай мовы. Яшчэ больш страшэнныя дадзеныя былі агучаныя на сустрэчы прэзыдэнта зь пісьменьнікамі. Яны сьведчылі, што беларускамоўных кніг скарацілася з 14% да 5% з 2011 па 2013 гг.

Continue reading “Пётра Пятроўскі. Як уладам правесьці мяккую беларусізацыю?” »

Апублікавана ў Артыкулы, Культура і мастацтва, Мовазнаўства, Навіны, Палітыка, Рознае

Валянцін Сядоў: “Фармаваньне беларусаў праходзіла на аснове балцкага субстрату”.

Сядоў Валянцін Васільевіч (1924-2004) - выбітны савецкі й расейскі археоляг і гісторык, выпускнік гістарычнага факультэта МДУ, доктар гістарычных навук (1967 г.), член-карэспандэнт РАН (з 1997 г.), акадэмік РАН (з 2003 г.) , загадчык аддзела палявых дасьледаваньняў Інстытута архэалёгіі РАН (з 1988 г.). Адзін зь вядучых спэцыялістаў па раньнеславянскае гісторыі. Займаўся праблемамі славянскага этнагэнэзу, расьсяленьня славян, славянскага засяленьня Ўсходне-Эўрапейскае раўніны, утварэньня славянскіх гарадоў, славянскім паганствам, гісторыяй суседзяў славян: балтаў і фіна-вуграў і г.д. Аўтар мноства навуковых прац па славянскай і старажытнарускай гісторыі, у тым ліку кніг: Сельскія паселішчы цэнтральных раёнаў Смаленскае зямлі (VIII-XV стст.). М., 1960; Наўгародзкія сопкі. М., 1970; Славяне Верхняга Падняпроўя і Падзьвіньня. М., 1970; Доўгія курганы крывічоў. М., 1974; Паходжаньне і раньняя гісторыя славян. М., 1979; Ўсходнія славяне ў VI-XIII стст. М., 1982; Нарысы па архэалёгіі славян М., 1994; Славяне ў старажытнасьці. М., 1994; Славяне ў раньнім сярэднявеччы. М., 1995; Старажытнаруская народнасьць. Гісторыка-архэалягічнае дасьледаваньне. М., 1999; Ля вытокаў ўсходнеславянскае дзяржаўнасьці. М., 1999; Славяне. Гісторыка-архэалягічнае дасьледаваньне. М., 2002; Ізборск - протагарады. М., 2002; Ізборск ў раньнім сярэднявеччы. М., 2007.

Сядоў Валянцін Васільевіч (1924-2004) — выбітны савецкі й расейскі археоляг і гісторык, выпускнік гістарычнага факультэта МДУ, доктар гістарычных навук (1967 г.), член-карэспандэнт РАН (з 1997 г.), акадэмік РАН (з 2003 г.) , загадчык аддзела палявых дасьледаваньняў Інстытута архэалёгіі РАН (з 1988 г.). Адзін зь вядучых спэцыялістаў па раньнеславянскае гісторыі. Займаўся праблемамі славянскага этнагэнэзу, расьсяленьня славян, славянскага засяленьня Ўсходне-Эўрапейскае раўніны, утварэньня славянскіх гарадоў, славянскім паганствам, гісторыяй суседзяў славян: балтаў і фіна-вуграў і г.д. Аўтар мноства навуковых прац па славянскай і старажытнарускай гісторыі, у тым ліку кніг: Сельскія паселішчы цэнтральных раёнаў Смаленскае зямлі (VIII-XV стст.). М., 1960; Наўгародзкія сопкі. М., 1970; Славяне Верхняга Падняпроўя і Падзьвіньня. М., 1970; Доўгія курганы крывічоў. М., 1974; Паходжаньне і раньняя гісторыя славян. М., 1979; Ўсходнія славяне ў VI-XIII стст. М., 1982; Нарысы па архэалёгіі славян М., 1994; Славяне ў старажытнасьці. М., 1994; Славяне ў раньнім сярэднявеччы. М., 1995; Старажытнаруская народнасьць. Гісторыка-архэалягічнае дасьледаваньне. М., 1999; Ля вытокаў ўсходнеславянскае дзяржаўнасьці. М., 1999; Славяне. Гісторыка-архэалягічнае дасьледаваньне. М., 2002; Ізборск — протагарады. М., 2002; Ізборск ў раньнім сярэднявеччы. М., 2007.

Не сакрэт, што гуманітарная навука Савецкай Беларусі існавала ў межах, вызначаных ідэалагічнымі догмамі. І хоць гэтыя догмы былі нам, беларусам, у свой час навязаныя, але прыжыліся ў нашым палітычным клімаце, й нават пачалі даваць атрутныя плады — нацыянальны і духоўны нігілізм. Найперш гэта выяўлялася ў гуманітарнай навуцы. Узяць хацяж бы сумны лёс, што напаткаў «тэорыю балцкага субстрату», якая найбольш завершана была сфармуляваная ў 60-х — пачатку 70-х гадоў, калі па ўсім Савецкім Саюзе, не абмінаючы і Беларусь, пракацілася хваля цкаваньня так званых «нацыяналістаў». Гэта тэорыя ставіла пад сумненьне славянскую «чысціню» паходжаньня беларусаў, а значыць, і само існаваньне адзінай старажытнарускай народнасці, з якой нібыта вылучыліся расейцы, украінцы і беларусы. Што ў сваю чаргу закранала палітычныя дактрыны, пабудаваныя на груньце этнічна абумоўленага адзінства ўсходніх славян. Таму і не дзіўна, што ў тагачаснай Акадэміі навук БССР тэорыя балцкага субстрату была прынята ў штыкі.

«Палітычныя амбіцыі пераважалі над навуковымі фактамі», — так лічыць аўтар гэтай тэорыі, доктар археялёгіі Валянцін Сядоў. Гутарка з вядомым навукоўцам адбылася ў Маскве, дзе той жыве і працуе.

Continue reading “Валянцін Сядоў: “Фармаваньне беларусаў праходзіла на аснове балцкага субстрату”.” »

Апублікавана ў Айчынная гісторыя, Артыкулы, Гісторыя ідэй, Мовазнаўства, Навіны, Рознае

(C) 2012-2013 Кансэрватыўны цэнтар NOMOS.

Рекомендуем заказать магистерскую работу