Ігар Заграбельны: Эўразыйскі варыянт можа зрэалізавацца пры нэўтралізацыі шавінізму Расеі.

Ігар Заграбельны, нарадзіўся ў 1988 г., філёзаф, публіцыст, каардынатар навукова-ідэалягічнага цэнтру ім. Д. Данцова, сябра нацыянал-кансэрватыўнае арганізацыі "Трызуб". У 2014 г. выйшла яго кніга "Нацыяналізм versus мадэрн".

Ігар Заграбельны, нарадзіўся ў 1988 г., філёзаф, публіцыст, каардынатар Навукова-ідэалягічнага цэнтру ім. Д. Данцова, сябра нацыянал-кансэрватыўнае арганізацыі “Трызуб” (сёньня ўваходзіць у “Правы сэктар”). У 2014 г. выйшла яго кніга “Нацыяналізм versus мадэрн”.

Распавядзіце пра сябе, Ваш род заняткаў, як Вы прыйшлі ў палітыку, на якіх пазыцыях выступаеце?

Я не магу гэта растлумачыць інакш, як нейкім Божым умяшальніцтвам, але ў «палітыку» я быў ангажаваны з маладога сьвядомага ўзросту. Мне было, здаецца, сем гадоў. Гэтак жа з самага раньняга ўзросту я меў цягу да рэлігіі, хоць у мяне ў сям’і не было практыкуючых хрысьціянаў. Словы “нацыяналізм” і “УПА” я ўпершыню пачуў у адзінаццаць гадоў, у 1999 годзе. Тады ішоў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў, Леанід Кучма канкураваў з камуністам Сіманенкам. Каб супрацьстаяць Сіманенку, Кучма зьвярнуўся да здаровае дзяржаватворчае рыторыкі, і тады я ўпершыню пачуў аб нацыяналізме з відэароліка, які трансьляваўся па тэлебачаньні. З тых часоў я пачаў ідэнтыфікаваць сябе з нацыяналістычнай ідэалёгіяй.

Гадоў у дванаццаць-трынаццаць я марыў пра тое, што стану сябрам «Трызубу», УНА-УНСО або СНПУ (цяперашняй «Свабоды»). У чатырнаццаць гадоў упершыню пабываў на акцыі «Трызуб» — ахове усеўкраінскага царкоўнага паломніцтва ў сяле Зарваніца (гэта адно з самых шанаваных цудатворных месцаў у Украіне). Актыўным сябрам «Трызуб» я стаў ужо ў 18 гадоў, калі стаў студэнтам і пераехаў у Палтаву.

Што такое нацыяналізм для Вас? Як бы Вы ў гэтай сувязі акрэсьлілі сувязь кансэрватызму і традыцыяналізму, кансэрватызму й нацыяналізму?

Панятак «нацыяналізм» мае шмат узроўняў разуменьня. Гэта размова на некалькі гадзін. Калі казаць максымальна спрошчана, нацыяналізм — гэта норма. Нацыяналізм — гэта так жа натуральна, як каханьне і стварэньне сям’і. Адначасова адсутнасьць нацыяналізму або яго замена шавінізмам — гэта вычварэнства, сыход ад нормы гэтак жа, як гамасэксуалізм з аднаго боку ці згвалтаваньне – зь іншага. Ёсьць нацыяналіст — гэта здаровы чалавек, які улюбляецца і стварае ўласную сям’ю (нацыянальная дзяржава). Касмапаліт — гэта пэдэраст. Шавініст — сэксуальны маньяк. Разам з тым варта памятаць, што нацыяналізм таксама мае асаблівае арыстакратычнае значэньне. Нацыяналістамі ў вузкім сэнсе ня можа быць усё грамадзтва. Нацыяналісты — гэта эліта нацыі, найбольш ідэйныя, найбольш мудрыя, найбольш ахвярныя людзі. Што тычыцца нацыяналізму й традыцыяналізму, то яны маюць агульную аснову ў хрысьціянстве, у цяге да дабра, да Абсалюту, калі казаць больш шырока.

Якія асаблівасьці мае кансэрватызм, традыцыяналізм і нацыяналізм ва Ўкраіне?

Украінскі кансэрватызм ў бэркаўскім, англасаксонскім сэнсе варта зьвязваць перш зь імем Вячаслава Ліпіньскага і манархічным рухам Гэтманцаў. Часткова дыскурс гэтага кансэрватызму перасякаецца са стылем нацыяналістычнае ідэалёгіі. Аднак у большай ступені традыцыяналісцкія і кансэрватыўна-рэвалюцыйныя прынцыпы з’яўляюцца прадстаўленымі ў самой нацыяналістычнай ідэалёгіі, у прыватнасьці ў творчай спадчыне Дмітра Данцова. Спачатку Данцаў апэляваў да паняткаў «традыцыя» і «традыцыяналізм» у сэнсе, вельмі далёкім ад таго, які ўкладваў у іх Рэнэ Гэнон. Ён разглядаў традыцыю ў нацыялягічным сэнсе, і тут быў даволі блізкім да некаторых «новых правых», у прыватнасьці Дамініка Вэнэра. Але потым ён пачаў прапагандаваць ідэі, якія адпавядаюць традыцыяналізму ў больш легітымным сэнсе. Мова йдзе пра ідэю гіерархічнага, каставага грамадзтва, ідэю прымата рэлігіі над палітыкай і г. д. Традыцыяналісцкія і кансэрватыўна-рэвалюцыйныя моманты таксама прадстаўлены ў творчасьці іншых нацыяналістычных ідэолягаў — Юльяна Васыяна, Яўгена Анацкага, Мікалая Сьціборскага, Сьцяпана Бандэры, Яраслава Стэцька. Перш за ўсё, для названых ідэолягаў з’яўляецца уласьцівым нэгатыўны складнік традыцыяналізму — крытыка сучаснага сьвету, матар’ялізму, камунізму, капіталізму, лібэральнае дэмакратыі. Пры гэтым кансэрватыўны пэсымізм нярэдка спалучаўся з аптымізмам барацьбы і пафасам стварэньня новага жыцьця.

Як бы Вы ахарактэразавалі апошнія досыць жорсткія падзеі ва Ўкраіне?

533767_387740011305108_1524403923_nРастлумачыць іх можна досыць проста: бандыцкім і антынародным характарам дзеючай улады. Можна сказаць, што народная незадаволенасьць вельмі доўга акамулёўвалася і выбухнула 19 студзеня ў вельмі розных формах.

Фэномэн «Правага сэктару», што гэта за арганізацыя? На якіх пазыцыях выступае?

«Правы сэктар» узьнік у канцы лістапада мінулага года па ініцыятыве «Трызубу». Спачатку ён плянаваўся проста як плятформа для каардынацыі дзеяньняў розных нацыяналістычных арганізацый, былі зацікаўлены ў Нацыянальнай рэвалюцыі, а не ў яе імітацыі. Але потым атрымалася ператварыць «Правы сэктар» на досыць маналітную сілу з выразнай гіерархіяй і дысцыплінай. Нельга сказаць, што байцы «Правага сэктару» маюць адны і тыя ж самыя ідэі. Поўнай ідэалягічнай маналітнасьці не існуе. Аднак у аснову дзейнасьці «Правага сэктару» пакладзена ідэалёгія клясычнага ўкраінскага нацыяналізму ў інтэрпрэтацыі Сьцяпана Бандэры.

Ёсьць меркаваньне, што падзел Украіны на заходнюю і ўсходнюю, на злых «бандэраўцаў» западэнцаў, і жудасных данецкіх “маскалёў” зьяўляецца штучным, створаным СМІ для больш тонкай і безумоўнай маніпуляцыі насельніцтвам Украіны. Вы згодны з такім меркаваньнем?

Пэўны падзел вядома існуе. Заходняя Украіна характарызуецца вялікім узроўнем нацыянальнае сьвядомасьці і вялікім узроўнем рэлігійнасьці. Інтэгравацца ў демалібэральны ЭЗ больш пасуе ўсходу краіны, дзе насельніцтва больш пацярпела ад камуністычнага рэжыму. Дастаткова паглядзець на статыстыку спаронаў, разводаў або СНІД. Як правіла, узровень гэтых сацыяльных і духовых праблем залежыць ад узроўню русыфікаваносьці і прагрэсуе з захаду на ўсход. Аднак пра небясьпеку расколу краіны ці грамадзянскае вайны казаць ня варта. Наадварот, цяпер назіраецца рост папулярнасьці нацыяналізму сярод жыхароў Цэнтральнае і Ўсходняе Ўкраіны. Цалкам звыклымі сталі прывітаньне «Слава Украіне» і «Слава нацыі», вымаўленыя на расейскай мове. Актыўныя людзі, незалежна ад рэгіёна, у якім жывуць, падтрымліваюць ідэю Нацыянальнае рэвалюцыі. У рэшце рэшт, ня варта забываць аб голасе крыві і аб здаровым сэнсе. Яны даюць аб сабе ведаць, і гэта зьяўляецца падставай таго, што Украіна была і будзе цэласнай.

Чаму ні адна сіла ва Ўкраіне ад нацыяналістаў да камуністаў ня ставіць сёньня пытаньне аб ліквідацыі алігархічнага тыпу кіраваньня ва Ўкраіне? З чым вы гэта зьвязваеце?

IZagrebelniy.previewКамуністы — гэта частка цяперашняе алігархічнае сыстэмы. Што тычыцца нацыяналістаў, то мы ўвесь час казалі пра тое, што алігархічная сыстэма павінна быць ліквідаванай. Іншае пытанне — гэта тое, наколькі гэтая ліквідацыя рэальная.

Нядаўна пракацілася хваля непаразуменьняў паміж правым сэктарам і правымі сіламі Вугоршчыны й Польшчы. З чым Вы зьвязваеце падобныя дзеяньні вашых калегаў?

Я думаю, што карані сумеснай заявы “Йоббіка” і «Руху нарадовага» варта ўсё ж шукаць у Маскве. Ні для каго не сакрэт сувязі “Йоббіка” з Масквой. Да гэтага дадаліся імпэрскія й шавіністычныя настроі асобных палякаў і вугорцаў. З заявы «Йоббіка» і «Руху нарадовага» мы ня робім трагэдыі. «Йоббік» можа выклікаць пэўныя сымпатыі сваёй ідэалёгіяй, але ўкраінскія нацыяналісты ня маюць да яго сымпатыі праз яго імпэрскія заявы. «Рух нарадовы» наогул не выклікае сымпатый, таму што гэта праатлянтычная сіла. Больш канструктыўнай мне здаецца пазыцыя, якую займае Нацыянальнае Адраджэньне Польшчы.

Правы сэктар і ЎА «Свабода», у чым канфлікт і ці магчымыя формы супрацоўніцтва? Якія адрозьненьні паміж імі?

Афіцыйна «Правы сэктар» кажа пра тое, што адкрыты да дыялёгу зь любымі апазыцыйнымі сіламі. Аднак пакуль «Свабода» не прадэманстравала жаданьня супрацоўнічаць з «Правым сэктарам». Што тычыцца майго асабістага пункту гледжаньня, то ў «Свабодзе» досыць розныя людзі. Ёсьць шмат шчырых нацыяналістаў. Ёсьць сапраўдныя патрыёты, якія не зьяўляюцца нацыяналістамі ў строгім сэнсе гэтага слова, але тым ня менш прыносяць карысьць Украіны. Затое многіх «Свабода» расчаравала. Спачатку шмат нацыяналістаў расчараваліся ў тым, што “Свабода” падтрымала курс на эўраінтэграцыю. Цяпер яе ўзровень падтрымкі падае з-за таго, што людзі ня бачаць у “Свабодзе” рэвалюцыйнае сілы. Існуе вэрсія, згодна зь якой «Свабода» і Партыя рэгіёнаў зьвязаны агульнымі бізнэс-інтарэсамі, але я гэтую вэрсію не правяраў. Тэарэтычна, зараз існуе магчымасьць і для канкурэнцыі, і для супрацоўніцтва паміж «Правым сэктарам» і «Свабодай». Я спадзяюся, што да варожасьці ні ў якім разе не дойдзе, і абедзьве нацыяналістычныя структуры будуць прыносіць карысьць Украіне.

Шмат каму сёньня ў СМІ малююць Правы сэктар як крыважэрных русафобаў, якія выступаюць супраць расейцаў, Расеі. У той жа самы час малюецца карцінка, што ўсе пратэсты арганізаваны на грошы ЭЗ і ЗША. Вашы адносіны да Расеі. Ці гатовыя Вы да супрацоўніцтва з РФ, якія магчымыя праекты можна было б на ваш погляд сёньня рэалізоўваць па супрацоўніцтве паміж Расеяй і Ўкраінай?

Мы ні ў якім выпадку не русафобы. Доказам таго, што “Правы сектар” не зьяўляецца русафобскіх зьяўляецца тое, што яго дзеяньні падтрымалі асобныя нацыянальна арыентаваныя сілы ў Расеі. Наколькі мне вядома, асобныя расейцы спэцыяльна ехалі ў Кіеў, каб падтрымаць «Правы сэктар». Я думаю, што неўзабаве ў Расеі паўстане моцны нацыяналістычны рух. Сёньня галоўнае знайсьці паразуменьне паміж расейскімі нацыяналістамі і нацыяналістамі паняволеных народаў. Зрабіць гэта ня так ужо і цяжка, бо і ў першых, і ў другіх ёсьць агульны вораг — рэжым, які толькі спэкулюе на расейскім патрыятызме і адначасова ажыцьцяўляе антынародную палітыку.

Пераважная большасьць правых кансэрватыўных сіл Эўропы выступаюць супраць ЭЗ і НАТА, некаторыя, тыпу вугорскай партыі «Йоббік» заяўляюць аб жаданьні праводзіць эўразыйскую інтэграцыю, нацыянальны фронт Марын Ле Пэн выказвае жаданьне стварыць адзіны кантынэнтальны блёк ад Лісабона да Ўладзівастоку. Як да падобных ідэяў ставяцца правыя сілы ва Ўкраіне, ці ёсьць ўзгодненасьць пазыцый паміж імі?

Zagrebelnyi.preview_0Для нас Эўропа — гэта, перш за ўсё, прастора ад Дубліна да Кіева, Менска, Таліна. Шырокі эўразыйскі варыянт можа зрэалізавацца пры ўмове нэўтралізацыі шавінізму РФ. Я зусім ня супраць эўразыйскага праекту ад Лісабону да Ўладзівастоку. Але хіба пры ўмове ліквідацыі расейскага імпэрыялізму. Ня варта забываць, што і ў Сыбіры, і на Далёкім Усходзе пражывае вельмі шмат ўкраінцаў. Што тычыцца прарасейскіх сымпатый на Захадзе, то яны абапіраюцца на ілюзыі, і гэтыя ілюзыі трэба разьвейваць. Рэжым Пуціна не зьяўляецца ні кансэрватыўным, ні нацыяналістычным. Гэтак жа РФ, на маю думку, не зьяўляецца антытэзаю ЭЗ ці ЗША. Гэта розныя бакі аднаго і таго ж глябальнага зла. Рэжым Пуціна капіталістычны і демалібэральны, проста мае шэраг савецкіх рудымэнтаў. Акрамя таго, імпэрыялізм сучаснага Крамля штурхае народы Усходняе Эўропы, Каўказа і Закаўказьзя ў «абдымкі» Захаду. Для таго, каб рэалізаваць на паўночнае Эўразыі нацыяналістычна-кансэрватыўны праект, расейскі імпэрыялізм неабходна зьнішчыць. Яшчэ раз падкрэсьліваю, што ў гэтым зацікаўлены і самі расейцы.

Пяройдзем да Беларусі. Якія пэрспэктывы супрацоўніцтва Беларусі і Украіны? Як сёньня разглядаюць ўкраінцы і ў тым ліку нацыяналісты і кансэрватары Беларусь? Што яны ведаюць аб унутранай сытуацыі ў Беларусі? Ці вядомая ім стратэгічная ідэя беларускага МЗС аб «інтэграцыі-інтэграцый»? Як бы Вы ацанілі распрацаваную сёньня і ў інтэлектуальных кансэрватыўных колах, і ў дзяржаўных цэнтрах Беларусі ідэю агульнакантынэнтальнае інтэграцыі ад Лісабона да Уладзівастока?

554518_372602032818906_783521601_nВядома, стаўленьне ўкраінскіх нацыяналістаў да рэжыму Лукашэнкі даволі крытычнае. Аднак нямала ўкраінскіх нацыяналістаў таксама разумеюць, што беларуская празаходняя апазыцыя — гэта яшчэ большае зло. Велізарным недахопам вашага прэзыдэнта зьяўляецца тое, што ён у гуманітарнай, культурнай плоскасці павёў Беларусь нэасавецкім шляхам. Праўда, наколькі мне вядома, зараз гэтая праблема часткова вырашаецца. Я думаю, што ў выпадку перамогі ва Ўкраіне Нацыянальнае рэвалюцыі мы зможам больш плённа супрацоўнічаць зь Беларусяй. Таксама я лічу, што мае пэўную верагоднасьць такі сцэнар, калі Лукашэнка прыслухаецца да меркаваньняў беларускіх нацыяналістаў і кансэрватараў. Гэта было б вельмі добра. Па агульнакантынэнтальнае інтэграцыі, то я ўжо казаў: яна магчымая толькі пры ўмове зьнікненьня РФ. Фактычна, РФ — гэта калос на гліняных нагох, таму ня варта будаваць доўгатэрміновую стратэгію, абапіраючыся на ідэю сяброўства зь імпэрскім Крамлём. Думаю, ўзьнікненне моцнае нацыянальнае дзяржавы ва Ўкраіне можа вельмі шмат што зьмяніць. У прыватнасьці, Украіна зможа мінімізаваць залежнасьць Беларусі ад Расеі. Лукашэнка як дзяржаўнік, як чалавек, які хоча бачыць сваю дзяржаву незалежнай, можа падтрымаць такі сцэнар. Дастаткова шырока адкрыць вочы, каб убачыць, што мы жывем у эпоху калі-югі. Таму трэба думаць рэвалюцыйна. У тым ліку і ў пытаньнях гэапалітыкі. Толькі выйшаўшы за межы наяўнае цяпер сыстэмы, мы зможам эфэктыўна процідзейнічаць злу.

Апублікавана ў Артыкулы, Гісторыя ідэй, Навіны, Палітыка, Рознае з тэгамі , , , , , , , , , . Спасылка на гэты запіс. Падпісацца на RSS-стужку, каб сачыць за камэнтарамі.

(C) 2012-2013 Кансэрватыўны цэнтар NOMOS.

Рекомендуем заказать магистерскую работу