Фундамэнталь-анталяґічная лябараторыя

Фундамэнталь-анталяґічная лябараторыя зьяўляецца навукова-дасьледчым і экспэрымэнтальным аб’яднаньнем Кансэрватыўнага Цэнтру “NOMOS”, зьдзяйсьняючым накірункі па выпрацоўцы пэўных праектаў грамадзкіх трансфармацый і іх структур.

Мэта: Выпрацоўка стратэгіі розьвітку беларускага грамадзтва на падставе сьветагляду “кансэрватыўнага постмадэрнізму”.

Задачы:
1. Аналіз першакрыніц фундамэнтальных дасьледаваньняў, іх абмеркаваньне й пераасэнсаваньне;
2. Азначэньне актуальнасьці ідэй першакрыніц;
3. Выяўленьне патэнцыялу першакрыніц для ўжываньня ў практыцы стварэньня праектаў трансфармацый грамадзтва;
4. Распрацоўка пэўных мадэляў, структур ды праектаў на падставе крытычнага пераасэнсаваньня матар’ялаў першакрыніцы;
5. Параўнальны сынтэз сэнсаў першакрыніц розных аўтараў ды стварэньне на яго аснове пэўных мадэляў рашэньняў сучасных праблем.

Плян дзейнасьці:
1. Выяўленьне прыярытэтнага сьпісу першакрыніц і пляну іх разгляду ў ляґічнае пасьлядоўнасьці;
2. Азнаямленьне зь зьместам першакрыніцы ўдзельнікаў праекту (азначэньне мэты й задач першакрыніцы, лёґікі расчыненьня матар’ялу, дасягнутых вынікаў);
3. Першаснае абмеркаваньне першакрыніцы: разгляд сэнсавага складніку (мэта й задачы, якія ставіць аўтар першакрыніцы, якасьць іх дасягненьня, вынікі), выяўленьне патэнцыялу першакрыніцы, вызначэньне прыярытэтных тэм наступнага дасьледаваньня на падставе напрацовак першакрыніцы і іх разьмеркаваньне паміж удзельнікамі праекту;
4. Распрацоўка ўдзельнікамі навукова-дасьледчых праектаў на падставе патэнцыялу першакрыніцы і мадэляў іх пэўнага ўжываньня, азнаямленьне зь імі ўсіх удзельнікаў праекту;
5. Абмеркаваньне ўдзельнікамі навуковых праектаў, выяўленьне іх слабых ды моцных бакоў, вызначэньне роўню іх распрацаванасьці, фармуляваньне зацемак і пажаданьняў;
6. Дапрацоўка навукова-дасьледчых праектаў, складаньне канчатковага іх зьместу.

Усе працы будуць прадстаўленыя да публікацыі і рэкамэндаваныя для друку.

Апублікавана ў Фундамэнталь-анталягічная лябараторыя. Спасылка на гэты запіс. Падпісацца на RSS-стужку, каб сачыць за камэнтарамі.

Дадаць каментар

(C) 2012-2013 Кансэрватыўны цэнтар NOMOS.

Рекомендуем заказать магистерскую работу