Дмытро Яраш: Правы сэктар Украіны супраць Эўразьвязу, НАТО, амэрыканізму, мандыялізму ды шавінізму

Дмытро Ярош, лідар "Правага сэктару" (Украіна)

Дмытро Яраш, лідар “Правага сэктару” (Украіна)

Кансэрватыўны цэнтар “NOMOS” прапануе пераклад інтэрв’ю лідара Правага сэктару ва Ўкраіне, дадзенае польскаму парталу http://www.nacjonalista.pl/ ды афіцыйны зварот Правага сэктару да кансэрватыўных і нацыяналістычных партый і рухаў Эўропы

Абвешчаны СМІ ў Расеі і на Захадзе “фюрэрам Майдану”, Дмытро Яраш ад некалькіх тыдняў служыць нефармальным лідарам антыўрадавых беспарадкаў ва Ўкраіне. Прадстаўляем эксклюзыўнае інтэрв’ю, праведзенае нашымі рэдактарамі з Дмытром Ярашам, лідарам нацыяналістычнага “правага сэктару” і арганізацыі “Трызуб”.

Расейская газэта “Комсомольская правда” вызначыла Вас як “Фюрэра і радыкальнага баевіка Майдану”. Як вы гэта пракамэнтуеце?

Я ніколі ня бачыў чалавечыя якасьці ў тыраніі. Што тычыцца гэтага тыпу рыторыкі ў СМІ, у цяперашні час многія пра нас кажуць — добрае ці дрэннае, праўду ці хлусьню.

Вы не баіцеся, што з-за страху перад “радыкаламі”, улада дамовіцца з апазыцыяй у асобе Клічка, Яцэнюка ды Цягнібока? Іншымі словамі, калі Правы сэктар будзе кінуты на пэрыфэрыю?

Магчыма, Януковіч не баіцца “радыкалаў”, але нацыі ў цэлым, якая зрадыкалізавалася і патрабуе рэвалюцыйных зьменаў. З тэарэтычнага пункту гледжаньня, альянс Януковіча  з апазіцыяй мажлівы. Тым ня менш, мы павінны памятаць, што Януковіч зьяўляецца вельмі абмежаваным і неразумным, так што магчымасьць такога зьвязу зьяўляецца невялікай. Акрамя таго, апазыцыя ня хоча ў канчатковым выніку зьнікнуць як палітычны орган, таму паспрабуе па меншай меры зьдзейсьніць невялікі штуршок уперад рэвалюцыйных зьменаў. У іншых выпадках, людзі проста забудуць назаўжды пра ўсе гэтыя апазыцыі.

Некаторыя асяродкі ў Польшчы ўспрымаюць “Правы сэктар”, як арганізацыю антыпольскую і з-за страху перад Вамі схільныя да падтрымкі Януковіча. Ці маюць яны рацыю? Палякі, якія жывуць ва Ўкраіне павінны баяцца вас?

0Q8yr_CXOC8Не. У нас ёсьць вельмі выразная мэтадалёгія пра тое, як ставіцца да груп меншасьцяў. Мы прытрымліваемся прынцыпаў Сьцяпана Бандэры. Гэтыя неўкраінцы , якія цяпер змагаюцца на нашым баку, нас разглядаюць як братоў. Тыя, хто прызнаюць наша права панаваць на нашай ўласнай зямлі, разглядаюцца цярпіма. Нарэшце, любы, хто паводзіць сябе як вораг, таксама будзе разглядацца як вораг. Што тычыцца мясцовых палякаў, многія зь іх зьяўляюцца сапраўднымі патрыётамі Ўкраіны. Яны пасьпяхова інтэграваліся ў нашым грамадзтве, і мы ня маем ніякіх праблем у гэтай сувязі. Але тыя палякі, што маюць шавіністычныя погляды і зьяўляюцца афіляванымі з антыўкраінскімі ініцыятывамі, могуць разглядацца як ворагі. Трэба зразумець адно — пачуцьцё нацыянальнага гонару і годнасьці палякаў вельмі моцнае і часам выяўляецца ў экстрэмальных спосабах. Тады зразумела, што прачынаецца рэакцыя. Напрыклад, калі польскі турыстычны гід у Львове абвяшчае, што горад як мага хутчэй павінен вярнуцца да Польшчы, ён павінен быць арыштаваны або якім кольвек іншым чынам падзьвергнуты пакараньню. У той жа час, калі ва Ўкраіне зьяўляюцца арганізацыі польскай культуры, якія не займаюцца распаўсюджваньнем антыўкраінскае прапаганды, мы ня маем ніякіх праблем зь імі. Наша праграма накіравана на падтрыманьне нацыянальнае ідэнтычнасьці ўсіх меншасьцяў. Такім чынам, палякі не павінны баяцца украінскае рэвалюцыі .

Некаторыя нацыяналісты ў Польшчы і Эўропе ў крытычных падзеях у Кіеве, бачаць, што гэта паўстаньне кіруецца з захаду, і, такім чынам, сапраўды лабіруюцца эўраатлянтычныя інтарэсы. Якое стаўленьне Правага сэктару да ЭЗ і НАТА?

gSSWPZwA1VoСёньня ва Ўкраіне скрыжаваліся міжсобку ня толькі інтарэсы розных украінскіх палітычных сілаў, але і глябальныя, гэапалітычныя інтарэсы сусьветных дзяржаў. Шматлікія ўкраінцы на самай справе лічаць, што мы павінны далучыцца да эўраатлянтычных структур. Сярод іх, няма недахопу ў добрых людзях, патрыётах. Тым ня менш, яны далёкія ад нацыяналістычнага мысьленьня. Мы не прызнаем бінарны падзел на “Расею і Захад”, і лічым, што ўкраінцы павінны ісьці сваім шляхам, пазьбягаючы як імпэрыялізму Масквы, так і амэрыканскі мандыялізм. Украіна зьяўляецца эўрапейскай краінай, але мы разумеем, што Эўрапейскі Зьвяз зьяўляецца анты-эўрапейскім утварэньнем  (вы гэта ведаеце лепш). Мы распаўсюджваем свае погляды на ЭЗ сярод пратэстуючых, але нікога да нічога не прымушаем. На нашу думку, калі нам ўдасца выйграць вайну з рэжымам Януковіча, ўплыў нацыяналістаў ва Ўкраіне значна ўзрасьце і ў нас ёсьць шанец выратаваць нашу краіну ад бясчынстваў  ЭЗ/НАТО. Мы павінны памятаць, аднак, што рэжым Януковіча ня супраць Атлянтызму. Сёньня ён прадае Ўкраіну Маскве. Перад гэтым ён прадаваў яе на захад (не забудзьцеся, як лёгка вёў перамовы па нашым сланцавым газу з заходнімі карпарацыямі). Назаўтра гэты рэжым зноў зможа стаць празаходнім. Януковіча не клапоціць ідэалістычная гэапалітыка — ён клапоціцца толькі пра свае уласныя прыватныя інтарэсы.

Як у бліжэйшыя тыдні ўлады ва Ўкраіне будуць на вашую думку рэагаваць на дэманстрацыі і пратэстаў? Ці дойдзе да палягчэньня альбо абвастрэньня існуючае палітыкі?

Цяпер усё мажліва. Мы гатовыя да абодвух сцэнароў і нашыя паводзіны будуць залежаць ад сытуацыі.

У апошнія дні Правы сэктар гучна атрымаў посьпех у польскім інтэрнэт-СМІ, што цытавалі артыкул Ігара Загрэбэльнага з нашага партала. Якое пажаданьне б пакінулі Вы польскім нацыяналістам і іншых палякам, што цікавіяцца падзеямі ва Ўкраіне?

eCLO7c0OzEMЯ хацеў бы пажадаць польскім нацыяналістам посьпеху ў барацьбе. Хочацца верыць, што мы знаходзімся на тым жа баку барыкад, каб разам ўнесьці ўклад у адраджэньне Эўропы. Польшча ўсё яшчэ адносна кансэрватыўная краіна. Жадаю, каб такой заставалася і ў будучыні. З часам, народы Цэнтральнае і Ўсходняе Эўропы павінны аб’яднацца, кансалідаваць свае намаганьні, каб не патануць у дэкаданс дэмалібэралізму. Я хацеў бы пажадаць усім палякам заставацца моцнымі хрысьціянамі і патрыётамі. Проста памятаеце, самае галоўнае — патрыятызм ніколі ня можа перарасьці ў шавінізм. Я лічу, што наш Гасподзь дабраславіць Вас і вашу барацьбу.

Дзякуй за інтэрв’ю.

Афіцыйны камэнтар да прэс-службы “Правага сэктару”, украінскае нацыяналістычнае кааліцыі некалькіх партый, галоўнай баявой сілы на Майдане у адказ на апублікаваныя некалькі дзён таму заявы вугорскае партыі “Ёбік” і арганізацыі “Нацыянальны рух” (Польшча).

jTkT8Nb7Dc4Многія эўрапейскія нацыяналісты падтрымалі ўдзел сваіх украінскіх калегаў у рэвалюцыйных працэсах, якія ў цяперашні час адбываюцца ва Ўкраіне. Шэраг нацыяналістаў з Польшчы, Румыніі, Італіі, Грэцыі, Гішпаніі і Швэдыі з радасьцю верылі ў нашыя заявы і яны зразумелі, што мы змагаемся ня дзеля збліжэньня з ЭЗ, але за вызваленьне ад дэмалібэральнага, крымінальнага і алігархічнага рэжыму Януковіча. Мабыць, хтось з нацыяналістаў у Эўропе ўбачылі ў вагні на вуліцах Кіева сьвятло будучае кансэрватыўна-нацыяналістычнае перамогі ў межах ўсяе Эўропе.

На гэтым фоне, мы вельмі зьдзіўлены і засмучаныя сумеснай заявай вугорскае партыі “Ёбік” і польскага “Нацыянальнага руху”. У заяве, дзьве палітычныя сілы заклікаюць свае ўрады, зьдзейсьніць адзінае намаганьне, каб “абараніць” інтарэсы вугорскае й польскае меншасьці ва Ўкраіне ў сувязі зь сёньняшнімі рэвалюцыйнымі працэсамі. Польскіх ды вугорскіх папулістаў непакоіць праблема павелічэньня ва Ўкраіне ўзроўню падтрымкі нацыяналістычнае ідэалёгіі. У сувязі з гэтым, яны мысьляць падобна на тыя ж мясцовыя крымінальныя эліты, расейскіх шавіністаў ды імпэрыялістаў ЗША (Нагадаем, што некалькі ўплывовыя амэрыканскія палітыкі ўжо выказалі заклапочанасьць з нагоды рэвалюцыйных працэсаў ва Ўкраіне ў сувязі зь іх нацыяналістычным характарам). У адказ на заяву “Ёбіку” і “Нацыянальнага руху”, у першую чаргу, мы хочам адзначыць, што ўкраінскі нацыяналізм ня шавініст. Напрыклад, не прымаючы пад увагу, што ў міжваенны пэрыяд частка ўкраінскіх земляў была акупаваная Польшчай і польскія ўлады праводзілі жорсткую палітыку асыміляцыі, пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў спрабавалі завязаць сяброўскія адносіны з польскімі антыкамуністычнымі сіламі (на жаль, паўнавартаснага супрацоўніцтва адбылося ў выніку глыбокіх рознагалосьсяў).

6xvS7ld0HUsШто датычыцца нашых адносін з Вугоршчынай, варта прыгадаць, што ў 1939 годзе Вугоршчына акупавала незалежную Карпацкую Ўкраіну. Нават раней, калі абедзьве вугорскія і ўкраінскія землі ўваходзілі ў склад імпэрыі Габсбургаў, у гэтых умовах вугорцы паспрабавалі праводзіць палітыку асыміляцыі ўкраінцаў. Ігнаруючы гэта, Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў дамовілася з вугорскімі нацыяналістамі і пачала працаваць зь імі ў складзе антыбальшавіцкага блёку народаў. Акрамя таго, некалькі батальёнаў ўкраінскіх добраахвотнікаў у 1956 годзе, цаной сваёй ўласнай крыві і жыцьця падтрымалі вугорскае паўстаньне. Зараз ўкраінскія нацыяналісты таксама далёкія ад шавіністычных стэрэатыпаў і абсалютызацыі ўзаемнае варажнечы, якая існавала ў мінулым. Мы ўжо неаднаразова заяўлялі, што нацыянальная рэвалюцыя ва Ўкраіне не ўяўляе небясьпекі для мясцовае польскае меншасьці. Акрамя таго, няма ніякіх чыньнікаў, каб баяцца прадстаўнікоў іншых меншасьцяў. Наадварот, мы лічым, што дзяржава павінна забясьпечыць культурныя правы этнічных меншасьцяў, пры ўмове іх ляяльнасьці да тытульнае нацыі. Таму сьцьвярджэньні вугорскіх і польскіх палітыкаў зьяўляюцца неабгрунтаванымі. Так што гэта пазыцыя ня толькі анты-ўкраінская, але і анты-эўрапейская. Цяпер нацыяналістычныя рухі Эўропы павінны імкнуцца да максымальнага адзінства. У прыватнасьці, гэта датычыць нацыяналістаў у Цэнтральнае ды Ўсходняе Эўропе. У прыватнасьці, прадстаўнікі “Правага сэктару” лічаць, што неабходна пераадолець варожасьць паміж украінцамі і палякамі, украінцамі і вугорцамі, украінцамі і румынамі, а таксама паміж румынамі і вугорцамі. У адпаведнасьці з прынцыпамі сапраўднага нацыяналізму, мы павінны паспрабаваць стварыць гэапалітычны цэнтар цяжару, які пакажа шлях да выратаваньня Эўропы. Мы заклікаем прадстаўнікоў нацыяналістычных рухаў у Эўропе, каб асудзілі дзеяньні “Ёбіку” і ” Нацыянальнага руху”. Распаўсюджваньне шавіністычных заяў ня можа прынесьці карысьці  ні канкрэтным нацыям ні Эўропе ў цэлым. Мы таксама хочам нагадаць прадстаўнікам партыі “Ёбік”, што мы зь нецярпеньнем чакаем яе перамогі ў сваёй уласнай краіне і хочам бачыць Вугоршчыну нацыянал-кансэрватыўнай дзяржавай. Аднак любыя імпэрыялістычныя заявы й дзеяньні, накіраваныя супраць Украіны і яе тэрытарыяльнае цэласнасьці можа справакаваць сымэтрычны адказ з нашага боку. Сапраўдныя патрыёты, нацыяналісты і кансэрватары не павінны баяцца Нацыянальнае Рэвалюцыі ва Ўкраіне. Але той, хто баіцца яе, ці ня ведае украінскі нацыяналізм, зьяўляецца або шавіністычнам, імпэрыялістычным ды сытуацыйным хаўрусьнікам мандыялісцкіх сілаў, якія таксама баяцца посьпеху ўкраінскіх нацыяналістаў.

http://www.nacjonalista.pl/

Апублікавана ў Артыкулы, Навіны, Палітыка, Рознае з тэгамі , , , , . Спасылка на гэты запіс. Падпісацца на RSS-стужку, каб сачыць за камэнтарамі.

Дадаць каментар

(C) 2012-2013 Кансэрватыўны цэнтар NOMOS.

Рекомендуем заказать магистерскую работу