Працоўна-валянтэрскі лягер “Радасьць праз працу”

Вы калі-небудзь бралі ўдзел у рэстаўрацыі сярэднявечных замкаў? У Вас ёсьць такая магчымасьць!

У Любчы (Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць) знаходзіцца замак 15-16 ст., аднаўленьне якога доўжыцца ўжо на працягу 9 гадоў сіламі валантэраў. Вы можаце зрабіць свой унёсак!

Кансэрватыўны цэнтар NOMOS арганізуе валянтэрскі лягер па аднаўленьні Любчанскага замку і запрашае ўсіх жадаючых да супрацы.

Патрабуюцца асобы (пажадана мужчынскага полу) на рэстаўрацыю ўязной вежы.
Пры сабе мець працоўнае адзеньне, імпэт, радасьць і веру ў перамогу працоўнага служэньня.
Праца будзе праходзіць два выходныя дні. Харчаваньне і транспартныя паслугі падвозу ў Любчу зь Менску за кошт арганізацыі.

Што патрабуецца ад Вас:

  • любоў да Радзімы;
  • галава на плячох;
  • жаданьне працаваць.
  • вельмі выдатна, калі Вы валодаеце якімі-кольвек будаўнічымі навыкамі: кладка цэглы, тынкоўка й г.д.

Што Вас чакае:

  • будаўнічыя працы па аднаўленьні сьцен і вежаў замка;
  • археалягічныя раскопкі на замчышчы;
  • камунікацыя зь цікавымі людзьмі;
  • песьні увечары й г.д.
  • цудоўны настрой гарантуецца!!!

Тэлефон для даведак: +375 29 1782201

Апублікавана ў Навіны, Працоўна-валянтэрскі лягер з тэгамі , , , , . Спасылка на гэты запіс. Падпісацца на RSS-стужку, каб сачыць за камэнтарамі.
  1. напісаў:

    Трэба будзе зганяць, блін) А то нешта ўсё ніяк не возьмемся)
    Падпраў дарэчы артыкул, бо фарматаваньне жудаснае))

  2. напісаў:

    Падправіў фарматаваньне й зьмяніў зьмест некаторых абзацаў, бо яны былі аформлены неяк зусім не лягічна

Дадаць каментар

(C) 2012-2013 Кансэрватыўны цэнтар NOMOS.

Рекомендуем заказать магистерскую работу