Лідар “Правага сэктару” з Майдану: “Украіна і Беларусь — гэта натуральныя саюзьнікі”.

26bc3c029ad7abfed90dcb688d2d26bc.i370x597x466Першае інтэрв’ю лідара “Правага сэктару” Дмытра Яраша беларусам з Майдану Незалежнасьці ў Кіеве узяў сайт КЦ NOMOS. 

Добры дзень. Сёньня заходнія і расейскія СМІ, аб’яднаўшыся разам, называюць Вас лідарам радыкалаў і экстрэмістаў. Раскажыце пра сябе, хто Вы, адкуль, як сталі цікавіцца сацыяльна-палітычнымі працэсамі, прыйшлі ў арганізацыю?

Цяпер “экстрэмістамі” й “радыкаламі” зьяўляюцца дзясяткі мільёнаў грамадзян Украіны — як этнічных ўкраінцаў, так і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў, якія пражываюць на нашай зямлі. Для акупантаў любая спроба паняволенага народу зьяўляецца “экстрэмізмам”, а ва Ўкраіне цяпер існуе рэжым унутранае акупацыі, які цесна зьвязаны з імпэрыялістычнымі коламі Масквы й Захаду. Што тычыцца мяне асабіста, то мая “экстрэмісцкая“ біяграфія бярэ свой пачатак з Днепрадзяржынску — русыфікаванага прамысловага гораду, у якім, аднак, быў і застаецца жывым казацкі дух. Менавіта ў гэтым горадзе я нарадзіўся і правёў большую частку свайго жыцьця. Актыўна ўключыўся ў працэсы нацыянальна-вызваленчае барацьбы ў 1988 г. Быў сябрам Народнага руху й Украінскага Гэльсінскага зьвязу. Хоць гэтыя арганізацыі, фармальна былі нацыянал-дэмакратычнымі, там хапала людзей з нацыяналістычным мысьленьнем. У 1994 годзе стаў сузаснавальнікам Усеўкраінскае арганізацыі “Трызуб” ім. Сьцяпана Бандэры. Двойчы быў яе Галоўным камандзірам. Цяпер — яе Правадыр.

Як узьнікла ідэя стварэньня Правага сэктару?

j01U8sfhlfQЯна нарадзілася з усьведамленьня жыцьцёвых патрэбаў ўкраінскае нацыі. Існавала верагоднасьць таго, што акцыі пратэсту абмяжуюцца выключна патрабаваньнем падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ, а пасьля наогул загаснуць. Мы замест гэтага імкнуліся перавесьці іх у рэчышча нацыянальнае рэвалюцыі і дзеля гэтае мэты аб’ядналіся зь іншымі нацыяналістычнымі арганізацыямі.

Якое Вашае стаўленьне да Аб’яднанае апазыцыі? УА “Свабода” таксама сябе называе правай і нацыяналістычнай, як бы Вы яе ахарактарызавалі? Чым УА “Свабода” адрозьніваецца ад “Правага сэктара”?

Часам мы дазваляем сабе крытыку парлямэнцкае апазыцыі. Але ў цэлым мы імкнемся ня толькі не расколваць адзінства ўсіх пратэстных сіл, але і ўмацоўваем яе. Што тычыцца “Свабоды”, то адкрытыя да дыялёгу зь ёй. Не з усімі яе дзеяньнямі можна пагадзіцца. Але ніхто не ідэальны. Спадзяюся, што “Свабода” яшчэ зробіць свой ​​станоўчы ўклад у рэвалюцыйны працэс.

Як бы Вы ахарактэрызавалі палітычную сытуацыю ва Ўкраіне, тыя патрабаваньні, якія вылучыла апазыцыя?

DL3ZdI0vz1IЦяпер нашыя патрабаваньні і патрабаваньні апазыцыі ў значнай ступені супадаюць. Проста мы дзейнічаем больш пасьлядоўна і выступаем ня толькі з пазыцыі “Супраць” (супраць рэжыму Януковіча), але і з пазыцыі “За” — за правядзеньне сыстэмных зьменаў на карысьць ўкраінскае нацыі ці, іншымі словамі, за Нацыянальную рэвалюцыю. Сытуацыя ў краіне дастаткова складаная, стаўкі — буйныя. Але нягледзячы на гэта, мы сёньня вельмі блізкія да рэалізацыі нашых ідэй. Таму мы стараемся дзейнічаць максымальна абдумваючы кожны крок.

Якія зьмены жадае бачыць Правы сэктар ва Ўкраіне ў бліжэйшы час?

Адстаўка Януковіча. Прыцягненьне да крымінальнае адказнасьці вінаватых у зьбіцьці і забойствах людзей. Датэрміновыя парлямэнцкія й прэзыдэнцкія выбары. Забарона кампартыі і Партыі рэгіёнаў, люстрацыя чыноўнікаў і палітыкаў. Гэта бліжэйшыя крокі.

Якое стаўленьне “Правага сэктару” да алігархічнага ладу ва Ўкраіне?

Дмытро Ярош, лідар "Правага сэктару" (Украіна)

Дмытро Ярош, лідар “Правага сэктару” (Украіна)

У пэрспэктыве, ён павінен быць ліквідаваны. Алігархі павінны ці падзяліцца сваёй маёмасьцю і абмежаваць свае палітычныя амбіцыі, ці ўвогуле зьнікнуць.

Якая Гэапалітычная перспэктыва Ўкраіны на Ваш погляд?

Мы бачым калясальны гэапалітычны патэнцыял, якім валодае Ўкраіна. Таму мы адмаўляемся думаць у сыстэме каардынатаў “Расея–Захад”. Украіна можа згуляць надзвычай важную ролю ў працэсе зьнішчэньня расейскага імпэрыялізму, у кансалідацыі цэнтральна-ўсходнеэўрапейскага рэгіёну і ў аздараўленьні ўсёй Эўропы. Таму я схільны глядзець на нашу барацьбу ў глябальнае пэрспэктыве.

Беларусь і Ўкраіна: як Вы бачыце нашыя ўзаемаадносіны ў будучыні?

gEfArg9qeIsУкраіна і Беларусь — гэта натуральныя саюзьнікі. Клясыкі нацыяналістычнае ідэалёгіі абгрунтоўвалі неабходнасьць стварэньня Балта-Чарнаморскае восі, і такая вось надзвычай патрэбная сёньня. Я ня ведаю, якія мэтамарфозы адбудуцца ў палітычным жыцьці Беларусі, але вельмі спадзяюся, што ў будучыні супрацоўніцтва нашых краін будзе надзвычай моцным.

Некаторыя колы Вас называюць русафобам, як Вы ставіцеся да расейцаў, Расеі; якім Вы бачыце супрацоўніцтва паміж Украінай і Расеяй; ці ёсьць спачуваючыя Вам палітычныя сілы ў Расеі?

45V5qJbq4gAМы дакладна і пасьлядоўна выступаем за зьнішчэньне імпэрыялізму ў Расеі. Але гэта ні ў якім разе не русафобія. Мы супернікі не расейскага народу, а імпэрыялізму, які цяпер зьнішчае і саміх расейцаў. Зараз сярод байцоў “Правага сэктару” ёсьць вызначаная колькасьць расейцаў, якія прыехалі падтрымаць нашу барацьбу. Яны нам шчыра зайздросьцяць і мараць пра тое, што падобная рэвалюцыя адбудзецца ў іх дома. Мы супрацоўнічаем перш за ўсё з палітычнымі сіламі, якія прадстаўляюць паняволеныя Масквою народы. Па маім глыбокім перакананьні, самі расейцы павінны пачаць барацьбу за зьнішчэньне імпэрыялізму. У адваротным выпадку яны канчаткова дэградуюць і будуць асыміляваныя.

Украіна і ЭЗ, Украіна і НАТА: Вашае бачаньне праблемы?

1530410_615045385215332_835856255_nМы, мякка кажучы, вельмі асьцярожна ставімся да сяброўства ў ЭЗ. Таму што на самой справе той брусэльскі бюракратычны монстар, які існуе, усё робіць для таго, каб нівэляваць нацыянальную ідэнтычнасьць, традыцыйную сям’ю, праводзіцца антыхрысьціянская палітыка і г.д. Адпаведна ў нас ёсьць сваё бачаньне гэтае сытуацыі, і мы лічым, што Ўкраіна павінна быць суб’ектам, а не аб’ектам гэапалітыкі. Трэба пабудаваць магутную дзяржаву і будаваць нейкія гэапалітычныя канструкцыі вакол Украіны. Адначасова я назіраю пазытыўныя тэндэнцыі ў жыцьці Эўропы. Напрыклад, адзін сябрук, які, можна сказаць, абышоў усю Эўропу пешшу (ён прафэсыйны спартоўца), распавядаў аб моцным адраджэньні хрысьціянства ў Францыі. Моладзь сама адраджае старыя храмы, запрашае сьвятароў, ахоўвае ўласную ідэнтычнасьць. Тыя ж мільённыя акцыі пратэсту супраць гома-сацыяліста Алянда — гэта таксама вельмі важная зьява. І гэта Францыя — краіна, зь якой пачалася радыкальная дэградацыя Эўропы, краіна, зь якой пачалі распаўсюджвацца агідныя прынцыпы 1789 г.! Таксама радуюць некаторыя працэсы ў Харватыі. Яшчэ застаецца жывою Ірляндыя… Эўропа жыве і змагаецца. Спадзяюся, што Нацыянальная рэвалюцыя ва Ўкраіне пераможа і стане важным крокам на шляху аздараўленьня Эўропы.

Пра НАТА — гэта інструмант міжнароднага бандытызму. Мы ня лічым, што НАТА можа быць гарантам нашае бясьпекі ў барацьбе з Масквой. Адзін імпэрыяліст бязь лішніх праблем дамовіцца зь іншым…

Ці будзе “Правы сэктар” перарастаць ў партыю і калі так, то на што разьлічвае на выбарах?

UDttTurfHooЦяпер гаворка ідзе не пра партыі і выбары, а аб ліквідацыі злачыннага антынароднага рэжыму. Хоць, зь іншага боку, калі б цяпер адбыліся парляманцкія выбары, мы змаглі б сфармаваць магутную парляманцкую фракцыю. Калі пасьля перамогі мы створым партыю, то гэта ня будзе азначаць зьнікненьне тых арганізацый, якія фармавалі “Правы сэктар”, у прыватнасьці зьнікненьня “Трызуб”. Наш удзел у палітыцы магчымы толькі пасьля перамогі рэвалюцыі й поўнае перазагрузкі сыстэмы ўлады.

Дзякуй за выдзелены для беларускіх чытачаў у Вашым насычаным і неспакойным графіку час. Жадаем посьпехаў, міру й перамогі ўкраінскага народу ў барацьбе за ўласную будучыню. Слава Ўкраіне!…

© http://nomos.by/

Апублікавана ў Артыкулы, Навіны, Палітыка, Рознае з тэгамі , , , . Спасылка на гэты запіс. Падпісацца на RSS-стужку, каб сачыць за камэнтарамі.

Дадаць каментар

(C) 2012-2013 Кансэрватыўны цэнтар NOMOS.

Рекомендуем заказать магистерскую работу