Лекцыя-азнаямленьне. Уводзіны ў кансэрватыўную эпістэмалёгію Гуга Дзінглера

Гуга ДзінглерЛектар: Пятроўскі Пётра Сяргеевіч - філёзаф, гісторык ідэй. Скончыў БДПУ імя М. Танка па спэцыяльнасьці “Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны”. Ляўрэат стыпэндыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь асьпірантам у 2013 г. Кіраўнік кансэрватыўнага цэнтру “NOMOS”.

Сфэра інтарэсаў – гісторыя ідэй, фундамэнталь-анталёгія, імагінасофія, філязофія палітыкі і гаспадаркі, геафілязофія, этнасацыялёгія і сацыялёгія глыбінь, фэнамэналёгія рэлігіі, лёгіка парадоксу, кансэрватыўны футурызм.

Форма: лекцыя азнаямленьне

Тэма: “Уводзіны ў кансэрватыўную эпістэмалёгію Гуга Дзінглера

Даведка: Гуга Дзінглер (1881-1954) – забыты на захадзе і невядомы ў Беларусі нямецкі філёзаф, фізык і матэматык, якога разам з Марцінам Гайдэгерам, Эрнстам Нікішам, Карлам Шмітам, Гансам Фраерам, братамі Юнгэрамі і многімі іншымі, шматлікія дасьледчыкі далучаюць да прадстаўнікоў інтэлектуальнага руху “кансэрватыўнае рэвалюцыі”. Ён вывучаў філязофію ва ўнівэрсытэтах Эрлянгэну, Мюнхэну і Гётынгэну. Быў пад уплывам лекцыяў Ф. Кляйна і Э. Гусэрля. З 1907 г. вядзе актыўную навуковую працу, выпускаючы па кнізе кожных тры гады, у якіх распрацоўвае фундамэнтальную і ўсеагульную “сыстэму чыстага сынтэзу”. У 1912 г., пасьля абароны дысэртацыі, Дзінглер становіцца дацэнтам матэматыкі ў Мюнхэне.

Вядомасьць Дзінглеру прыходзіць з працай “Крах навукі і прымат філязофіі”, дзе ён уступае ў крытычную дыскусыю з нэакантыянствам, рэалізмам ды эмпірызмам, а таксама з найноўшымі накірункамі ў вобласьці лёгікі, матэматыкі і фізыкі. У 1930 г. яго погляды набываюць рысы праграмы ў кнізе “Сыстэма”.

У 1934 г., у хуткім часе пасьля прыйсьця да ўлады нацыянал-стацыялістаў, Дзінглера адпраўляюць на пэнсыю як нядобранадзейнага (з фармулёўкай “ненацыянальны мысьляр”) з-за яго дасьледаваньня “Культура габраяў. Прымірэньне між рэлігіяй ды навукай”, а ўжо ў 1935 г. прафэсар быў узяты пад нагляд гэстапа.

Пасьля 1945 г. Гуга Дзінглера лібэральныя ўлады абвінавачваюць у “збліжэньні” з нацыянал-сацыялістамі і таксама забараняюць займацца выкладчыцкай дзейнасьцю ды ставяць кляймо на ўсю навуковую спадчыну прафэсара.

У 1954 г. рэабелетаваны незадоўга, нямецкі кансэрватыўны рэвалюцыянэр, прафэсар Гуга Дзінглер, памёр у сваёй мюнхэнскай кватэры, заваленай накладамі ўласных кніг.

Гуга Дзінглер распрацаваў “адназначна-мэтадычную канцэпцыю”, сфармаваў тэорыю мэтадычна вызначанай волі “нулявой кропкі сыстэмы”, стварыў анталягічную канцэпцыю некранутага (das Unberührte), этычную канцэпцыя навукі, прызваную “захаваць народную супольнасьць”.

Па Дзінглеру, “мэтодыка ў канцы канцоў мае сваёй крыніцай сацыяльнае мэтапакладаньне і ўзыходзіць да вызначаных народаў – антычных грэкаў і затым індаэўрапейцаў, — адносячыся ў ліку іх да найвялікшых стварэньняў

Кароткае рэзюмэ лекцыі:

Плян

  1. Эпістэмалёгія як накірунак у філязофіі;
  2. Эпістэмалёгія ў пер. пал. ХХ ст.: асноўныя накірункі;

а) эмпірыка-аналітычная тэорыя;

б) рэалізм;

 3.  Нарматыўна-канструктывісцкая тэорыя Гуга Дзінглера;

а) жыцьцё і творчасьць прафэсара;

б) канцэпцыя дэцэрнізму як альтэрнатыва валюнтарызму;

в) анталёгія некранутага (das Unberührte);

г) этычныя прынцыпы навукі;

4. Акутальнасьць эпістэмалёгіі Гуга Дзінглера сёньня.

Апублікавана ў Мерапрыемствы, Навіны, Рознае з тэгамі , , , , . Спасылка на гэты запіс. Падпісацца на RSS-стужку, каб сачыць за камэнтарамі.

Дадаць каментар

(C) 2012-2013 Кансэрватыўны цэнтар NOMOS.

Рекомендуем заказать магистерскую работу