Зьміцер Скварчэўскі. Палац незалежнасці: містэрыя Крыві і Глебы.

Ploschad-gosudarstvennogo-flaga-v-Minske-7Новы “палац Уладара”, Палац Незалежнасці мне не падабаецца. Непрыгожы. Хаця ідэя незалежнасці і плошчы дзяржаўнага сцяга добрая. Але сёння заўважыў вельмі цікавую акалічнасць, якая мяне пацешыла.

Паглядзеў фотаздымкі з паседжання саміта Мытнага саюза, якое якраз праходзіла ў зале новага палаца. І на што хачу звярнуць увагу — карціны на сценах.

Выразаў з агульнага здымка, таму якасць не вельмі, але бачна. Карціна “Каляды”. Бачым калядоўшчыкаў пад Сусветным Дрэвам. А паглядзіце як неба намалявана — у выглядзе снежнай гары. Той самай міфічнай гары-вырая на Поўначы (пра якую я распавядаў на прэзентацыі “Сівера”). І бачна сядзіба, якая ў міфапаэтычных уяўленнях адпавядае выраю. І таксама можна згадаць пра сядзібы Багоў на гары. Карціна цалкам адпавядае тутэйшым (і агулам індаеўрапейскім) міфалагічным уяўленням.
каляды

Наступная карціна — “Купалле”. Унізе рака, па якой плывуць вянкі. Дзеўкі вакол незвычайнага вогнішча, якое гарыць з папараці. А з полымя паўстае новае Сонца. Зноў жа трэба адзначыць глыбіню вобразаў.
купалле

Чарговая карціна — Багач. Цэнтральнае месца займае новы ўраджай і золата восені. А хлеб знаходзіцца нібы на ахвярніку-алтары з рушніком. І да ахвярніка ідуць людзі з прадуктамі. І бачна рака, у якую ўпадаюць іншыя рэкі. Усё збіраецца разам. Восень час вынікаў і збору.
багач

І што з таго ў выніку? А тое, што зала, дзе адбываюцца паседжанні вышэйшага міжнароднага ўзроўню, упрыгожана карцінамі з выявамі традыцыйных (нават паганскіх) сюжэтаў. Хаця маглі б быць крыжы, іконы, розныя там Рубенсы і Сальвадоры Далі. Але ж не, абралі іншае, сваё. І гэта не проста карціны. Гэта каляндар. А ў цэнтры “гадавога кола” знаходзіцца круглы стол для кіраўнікоў краін. Гэта як калісьці па святах на братчыне па коле ішоў коўш з каляндарна-задыякальнымі выявамі. Міф жыве. І будзе жыць, пакуль яго падтрымліваюць. І наша праца ў тым, каб яго захоўваць і надалей.

Рэдакцыя ад сябе хоча дадаць, што Святы Год з’яўляецца фундаментальным, неўсвядомленым, далагічным, наяўным самім па сабе паняткам. Галандскі даследчык традыцыйнай культуры народаў свету Герман Вірт пісаў: “Не існуе больш вялікай таямніцы ў быцці чалавека, чым таямніца жыцця і смерці, скону і станаўлення. Год для чалавека ёсць вышэйшае Адкрыццё чароўнага дзеяння ў Сусвеце. Ён ёсць выраз дадзенага Богам касмічнага закону, у згодзе з якім адбываецца ў бясконцым і непераходзячым вяртанні станаўленне свету. Чароўны, глыбокі вобраз, што з’яўляецца нам у прыродзе – гэта Год Божы. Шмат дзён складае Год, і ў кожным з дзён зноў адчыняецца вобраз Года: нараджэнне Свету, з якога адбываецца ўсё жыццё, яго ўздым на вышэйшую вяршыню, і яго спуск, смерць, сыходжанне, каб зноў паўстаць. То, чым з’яўляюцца раніца, поўдзень, вечар і ноч у сутках, адпавядае ў Годзе вясне, лету, восені і зіме.

img00000205Увесну “Святло Свету” зноў абуджае ўсё жыццё, выпростваецца, развіваецца, пакуль не дасягне поўнага разгортвання і мяжы росту ў паўдзённа-летнім часе, каб зноў пачаць шлях да ночы і зімы, рыхтуючыся да смерці, за якой немінуча рушыць услед новае нараджэнне. Нардычны чалавек сузіраў вобраз свайго існавання штогод і штодня: ранак  — дзяцінства, пазней — юнацкасць, поўдзень і лета — сталенне, поўнае паспяванне, потым завяданне жыцця, старасць, вядучая да зімовай смерці, а праз яе да новага жыцця, да адраджэння і новага станаўлення, увасобленага ў нашчадстве. Колазварот дня развівае ў сваім сталым бесперапынным паўторы колазварот Года, а Год — кола чалавечага жыцця. Колазварот, рух па колу, кручэнне само па сабе з’яўляецца вышэйшым касмічным законам Бога, этычнай Падставай Сусвету ўсяго быцця. На гэтым прынцыпе засноўваецца ўсякае Богаперажыванне і ўсякая правасвядомасць. Закон вечнага кручэння, чыім адкрыццём з’яўляецца прастора і час, і асабліва ў Годзе, быў усвядомлены нардычным чалавекам у знаку Гадавога і Сусветнага Дрэва, Дрэва Жыцця.”

Гэтыя словы галандскага навукоўца несумненна з’яўляюцца адлюстраваннем усёй глыбіні сімвалізма тых элементаў інтэр’еру, паказаных вышэй аўтарам. Спадзяемся, што такое, мабыць неўсвядомленае, архетыпічнае вырашэнне залы Палаца Незалежнасці стане прадмовай да таго працэсу, які швейцарскі псіхолаг К.Г. Юнг называў індывідуацыяй, працэсу ўсведамлення глыбінных пластоў калектыўнага неўсвядомленага, рэактуалізацыі спракаветнае традыцыі дзяржаўнага будаўніцтва на тутэйшых землях.

Апублікавана ў Артыкулы, Навіны, Рознае з тэгамі , , , , , . Спасылка на гэты запіс. Падпісацца на RSS-стужку, каб сачыць за камэнтарамі.
kryczny horn
2013-10-28 14:49:14
"Колазварот, рух па колу, кручэнне само па сабе з’яўляецца вышэйшым касмічным законам Бога, этычнай Падставай Сусвету ўсяго быцця. На гэтым прынцыпе засноўваецца ўсякае Богаперажыванне і ўсякая правасвядомасць." Магчыма, нават не колазварот ляжыць у аснове ўсяго, а сінуснасьць, ваганьне туды-сюды (дыханьне як адна з праяў і адначасова спосабаў метафарычнага апісаньня гэтага ваганьня). На пАру з канстантамі кшталту пі і e. Бо індусы кудысьці ж мараць выйсьці з "адвечнага кола". =) Таксама, магчыма, лета варта разьмяшчаць унізе кола, бо гэта роськвіт матэрыяльных праяў, роськвіт жаночага, цёплага, цёмнага і мяккага; а зіма, поўнач, холад - заняпад матэрыяльных праяў і роськвіт мужчынскага, цьвёрдага, сьвету ідэй, духу. Можна ўзгадаць словы зь паўночнабеларускай купальскай песьні: "...А ў мальчыкаў праўдачка як узімку сонейка: Хоць жа яно лялеіць, але яно ня грэіць... А ў дзевачак праўдачка як улетку сонейка: А хоць яно хмурненька, але яно цяпленька." Таксама, калі ўявіць матэматычны ківач (маятнік), які мог бы па гэтым коле гойсаць туды-сюды, то найбольшая кінетычная энергія (праяўленая!) ў яго, як заўжды, была б у ніжняй кропцы, а найбольшая патэнцыйная энергія (непраяўленая!) - у верхняй. Паводле ведычных уяўленьняў праяўленьне ў матэрыі, формах і колькасьці - гэта жаночая ськіраванасьць, а зьнішчэньне праяўленасьці і зварот да непахіснага першапачатку - мужчынская ськіраванасьць. Агулам жа сонечны крыж - гэта наш інь-ян. Тут зашыфраваны ня толькі вечны зварот і сінуснасьць, але і трохпавярховая мадэль Сусьвету і полавы акт (злучэньне мужчынскага і жаночага) і цяжарнасьць жанчыны. Унутры круга (жанчыны) зьмешчаны крыж (чалавек або мужчына). Мабыць, гэта ж і сімвал сям'і як найменшай традыцыйнай адзінкі вымярэньня народу. У тым змысьле што чалавек без сям'і не паўнавартасны ўдзельнік грамады.

(C) 2012-2013 Кансэрватыўны цэнтар NOMOS.

Рекомендуем заказать магистерскую работу