Брэт Стывенс. За легалізацыю згвалчаньняў!

f_142446У той дзень, калі згвалчаньне ўпершыню стала злачынствам, мы жылі ў іншым сьвеце. У высокім і сярэднім слаях грамадства ад жанчыны чакалася, што яна будзе цнатлівай да замужжа і прыстойнай у замужжы.

Гэтыя чаканьні засноўваліся на агульным тагачасным разуменьні некаторых рэчаў. Разуменьні, якое на сёньня згублена. А менавіта: што папярэдняя сэксуальная недасьведчанасьць забясьпечвае моцную повязь мужа і жонкі на інтымным узроўні. І што калі ў полавых стасунках мужа і жонкі адсутнічае рыса «эксклюзіўнасьці», то пара ня можа дасягнуць найвышэйшай ступені ўзаемнага даверу. (У іх ня створыцца свайго супольнага сьвету, таемнага ад усіх навакольных. ― заўв. пер.) Без эксклюзіўнасьці інтымнага досьведу шлюб становіцца выгодай (рус. удобством), зьвязам, заснаваным на зручнасьці. Замест сьвятасьці ў ім прысутнічаюць бізнэсападобныя перамовы на прадмет узаемнага задавальненьня на штодзённай аснове.

Ня дзіўна, што са згубай гэтага разуменьня шлюб для нас перастаў быць шчасьлівым набыткам. Сьпярша пачасьціліся здрады, потым мы прызвычаіліся да разводаў; цяпер жа людзі ўвогуле пазьбягаюць шлюбаў, каб ня мець фінансавых цяжбаў ды не плаціць аліментаў пасьля непазьбежнага разводу. На сёньня шлюб ― гэта проста трошкі расьцягнуты ў часе раман.

605203У здаравейшыя часы згвалчаньне азначала зьнішчэньне жанчыны. Калі яно адбывалася да замужжа, то жанчына наўрад ці ўжо выходзіла замуж. Калі яно адбывалася з замужняй, то людзі лічылі, што жанчына згубіла магчымасьць мець шчасьлівыя сямейныя стасункі. (Гэта тычылася годных людзей зь «верхняй» часткі грамадства; халопы ж, злачынцы ды жабракі займаліся і займаюцца злучкай направа і налева, ад чаго колькасьць іх заўжды расьце, а багацьце зьмяншаецца.)

 Аднак у наш новы час згвалчаньне ўжо не зьяўляецца настолькі сур’ёзнай рэччу. Ні адну жанчыну ня зьнішчыць полавая сувязь зь яшчэ адным мужчынам, бо звычайна яна ў сярэднім мае такую сувязь з шасьцю ― прынамсі, пра гэткую колькасьць яны прызнаюцца ў сацыяльных апытаньнях. Праўда, мы ведаем, што ў апытаньнях людзі хлусяць і сапраўдная колькасьць можа быць у 10 разоў большай ― у некаторых выпадках жанчына можа нават ня ведаць імя партнёра і не правесьці ў ягонай кампаніі больш за дзясятак хвілін. З гэткім станам рэчаў класіфікацыя згвалчаньня як сапраўды гвалтоўнага злачынства становіцца чымсьці сьмешным і несправядлівым.

knf73cb2c712b47497726c283ccf09a4bf6_800Хутчэй трэба разглядаць згвалчаньне як нейкую форму крадзяжу. Загадзя вядома як дадзенае, што жанчына зьбіралася ўступіць зь кімсьці ў сувязь, бо яна робіць гэта на рэгулярнай аснове; але проста атрымалася так, што яна ўступіла ў сувязь ня з тым мужчынам. Гэта адбылося не праз гвалт (у нас жа ўжо і так законам не патрабуецца сапраўдных гвалтоўных дзеяньняў, каб зьвінаваціць мужчыну ў згвалчаньні), а праз памылку. Яна сказала «не», а ён пачуў «так»; або яна сказала «так», а мела на ўвазе «не». Або (найчасьцей) абодва былі ў такім алкагольным ап’яненьні падчас тых жывёльных дзеяньняў, што там ніхто ня ведаў, хто што сказаў, а назаўтра яна, шкадуючы пра зьдзейсьненае, вырашыла, што гэта было згвалчаньне.

-znr9d9sH54Але ж няма розьніцы: ва ўсіх гэтых выпадках злачынства заключалася толькі ў крадзяжы сэксуальных паслуг. Яна магла б прадаць гэтую полавую сувязь за любую цану ад некалькіх даляраў да некалькіх тысячаў. Можа быць, ён і дрэнна паступіў, узяўшы яе вось так, але ж… У нас ёсьць куды горшыя выпадкі фізічнага гвалту ― напрыклад, у дарожна-транспартных здарэньнях або калі ў нас нехта ўразаецца сваёй каляскай для пакупаў у гіпермаркеце. Як і ў выпадку зь нетраўматычным ДТЗ, яна можа спагнаць зь вінаватага круглую суму і спакойна жыць сабе далей.

Нельга сказаць, што згвалчаньне пазбаўляе гэткую жанчыну чагосьці каштоўнага і вечнага. Яна ўжо прызвычаеная да полавых стасункаў зь незнаёмцамі. Яна не зьбіраецца быць цнатлівай да шлюбу ― хутчэй яна баялася быць цнатлівай пасьля ўзросту 13 гадоў, бо для грамадства гэта азначала б, што яна няўдачніца. Адзінае сапраўднае злачынства тут ― што ў сувязь зь ёй уступіў ня той чалавек. Або што ён не заплаціў. Нашая гнуткая заканадаўчая сістэма можа прадаставіць шмат розных шляхоў для выпраўленьня гэтай праблемы. Калі, напрыклад, жанчына выдасьць мужчыну квітанцыю за паслугі, то яна зможа падаваць за неаплату ў суд. Прыкладна як за тое, калі б ён на працягу месяца займаў сваёй машынай ейнае асабістае стаяначнае месца.

740_5458Чаго мы не павінныя рабіць, дык гэта зьвяртацца да старога пакараньня за згвалчаньне. Апошняе ўжо зьяўляецца не злачынствам з ужываньнем сапраўднага гвалту, але справай атрыманьня памылковай згоды. Гэта амаль як паставіць сваю машыну на стаяначнае месца 81 у адсутнасьць ягонага гаспадара, у той час як тваё месца суседняе. Мы не павінныя караць за згвалчаньне гэтак жа, як за нейкі крадзёж у асабліва буйных памерах, прычыненьне пашкоджаньняў ці забойства. Як кажуць нам феміністы, большасьць згвалчаньняў ― гэта т. зв. “згвалчаньні па знаёмстве”. А з гэтай праблемай лёгка разабрацца з дапамогай квітанцый і штрафаў. І тады нам больш не давядзецца ламаць жыцьці мужчынам, якія час ад часу падыходзяць не да таго прылаўка на гэтай барахолцы сэксуальных паслуг.

 Ад перакладчыка

«Згвалчаньне па знаёмстве» («згвалчаньне знаёмым», «acquaintance rape», «date rape») ― ідэалагічны міф, які актыўна распаўсюджваюць пэўныя рэакцыйныя колы на Захадзе, найперш у ЗША. Адпаведна назве, гэта азначае згвалчаньне, якое ажыцьцяўляе над ахвярай нехта больш-менш знаёмы ёй. Асноўная мэта распаўсюду гэтага міфу ― працяг распальваньня ў жанчынах варожасьці да мужчын і забесьпячэньне іх дадатковымі легальнымі механізмамі помсты мужчынам.

Прапагандысты сьцьвярджаюць, што большасьць згвалчаньняў прыпадае менавіта на згвалчаньні па знаёмстве, якія ніколі нікім не даводзяцца ня тое што да суду, а нават да заяваў у паліцыю. І, адпаведна, жанчынам прапануецца «не маўчаць» і садзіць сваіх «гвалтаўнікоў».

Сутнасьць большасьці такіх «згвалчаньняў» ― гэта распусныя дзеяньні, ажыцьцёўленыя бяздумна і найчасьцей пад узьдзеяньнем рэчываў, пры ініцыятыўнай ролі мужчыны (хлопца) і пасіўным, бязвольным удзеле жанчыны (дзяўчыны). Звычайная распуста, за якую потым становіцца нясьцерпна сорамна ў першую чаргу дзяўчатам.

Фокус у тым, што амерыканскае заканадаўства класіфікуе як «згвалчаньне» ў тым ліку полавы акт, зьдзейсьнены над асобай, якая была ня ў стане выказаць згоду або нязгоду. Адпаведна, паводле літары закону, вялізнае мноства двухбакова бяздумных п’яных выпадкаў распусты падпадае пад такое ж пакараньне, як сапраўднае жорсткае згвалчаньне цвярозай і чэснай жанчыны. І прапагандысты, само сабой, лічаць, што ні ў якім разе нельга ўводзіць розьніцу ў цяжкасьці кары.

Такім чынам, замест нейкага карэннага вырашэньня праблемы такіх «згвалчаньняў» ― напрыклад, выхаваньня годнасьці, сьціпласьці, сумленнасьці грамадзян, павышэньня інтэлектуальнага ўроўню, каб распусьце проста не было адкуль брацца ― раскрутка міфу «date rape» толькі пагаршае становішча. Ёю дасягаецца эфект як далейшага адчужэньня людзей, так і інфантылізацыі. Маўляў, «гэта ня я вінаватая, што я без унутраных перашкодаў збліжаюся зь любымі трошкі знаёмымі мужчынамі, ужываю алкаголь, легкадумна апранаюся, удзельнічаю ў «адвязных» вечарынках, дапускаю сваімі паводзінамі думкі мужчын пра магчымасьць «сэксу без абавязальніцтваў». Не! Гэта ўсё вінаватыя яны ― праклятыя мачо-мужланы, якія толькі і бачаць ува мне сэксуальны аб’ект, бяздушны кавалак мяса з адтулінамі. Ня йнакш, я ахвяра прыгнёту гэтых казлоў!»

Аўтар прадстаўленага тут артыкула ёмка выказваўся на гэтую тэму і ў :

«Ніхто ня хоча казаць праўду пра «згвалчаньне па знаёмстве». А яна ў тым, што калі вы робіце беспарадачныя полавыя стасункі (па сутнасьці бясплатную прастытуцыю) чымсьці прымальным, то мяжа паміж згодай і нязгодай на полавы акт размываецца. Калі ўступіць у сувязь гэтак жа проста, як чыхнуць (у беларусаў ― як памыць ногі або пачытаць газету ― заўв. пер.), то згвалчаньне ― гэта ўжо ня нейкая рана для вашай душы; у найлепшым выпадку гэта становіцца на ўзроўні «крадзяжу» нейкай «маёмасьці». Я прапаную ўвесці плату за такі гвалт у 50 даляраў. Каб яны наўпрост выплочваліся жанчыне, калі яна можа прадаставіць доказы нязгоды на сувязь. А яна амаль ніколі ня зможа, бо справа адбываецца ў цьмяных умовах ап’яненьня рэчывамі і ўзаемнай пажады.»

З ангельскай мовы пераклаў Барыс Шчука паводле

Апублікавана ў Артыкулы, Грамадазнаўства, Навіны, Рознае, Фундамэнталь-анталягічная лябараторыя з тэгамі , , , , , , , . Спасылка на гэты запіс. Падпісацца на RSS-стужку, каб сачыць за камэнтарамі.

(C) 2012-2013 Кансэрватыўны цэнтар NOMOS.

Рекомендуем заказать магистерскую работу