Андрый Валошын. Геапалітычная будучыня Ўкраіны.

defaultУ нашыя дні незалежнае Ўкраіны моцна бачыцца адсутнасьць гэапалітычнае дактрыны. Нядзіўна, бо часта можна пачуць, што і нацыянальнай ідэі ў нас няма, а гэапалітыка павінна грунтавацца на моцнай дзяржаўнай палітыцы і нацыянальнай ідэі.

Палітыка шматвэктарнасьці мела свае перавагі толькі ў тым, што Ўкраіна не была ўцягнутая ні ў так званую “вось зла”, ні ў НАТА. Палітыка шматвэктарнасьці дазволіла адтэрмінаваць гэапалітычны выбар, пакінуўшы яго будучаму пакаленьню палітыкаў, якія будуць мець большую волю. Задэкляраваныя даўно намеры інтэграцыі ў Эўрапейскі Зьвяз і НАТА не адпавядаюць доўгатэрміновым украінскім памкненьням гэапалітыкі. Захад нам не дапаможа, гэтак жа як і Ўсход, эўразыйскі вэктар інтэграцыі яшчэ менш прымальны, а для многіх людзей здаецца нават больш страшным чым мажлівае панаваньне дэспатыі ў яе горшым выглядзе. Так што ж рабіць, стаяць далей на ростанях Захаду і Ўсходу? Шукаць мадэль зьнешнепалітычнага нэўтралітэту?

Украінскае Швайцарыі не адбудзецца, у нас зусім іншая структура і становішча краіны. Наша жыцьцё – бурны пульс уздымаў і падзеньняў, а ня горная ўтульнасьць. Наш экспарт – цяжкая прамысловасьць, а не гадзіньнікі. Наш капітал – не банкі й фінансы, а кроў і зямля: багатыя чарназёмы і таленавітыя прыгожыя людзі. Нашае прызначэньне – панаваньне ў рэгіёне (як мінімум), і толькі ад нас залежыць, ажыцьцявім мы яго, ці пераўтворымся ў попел гісторыі.

Розныя цывілізацыі – розныя вэктары інтэграцыі. Час ад часу ў інфармацыйную прастору ўкідваюць тэзы пра тое, што існуюць ня менш як дзьве Ўкраіны: Заходняя, якая імкнецца на Захад, у Эўропу, і Ўсходняя, якая імкнецца ў Расею. Гэты падзел ня толькі падтрымліваецца маскоўскімі паліттэхнолягамі, час ад часу чуеш такое і ад звычайных людзей. Культурна матываваны сэпаратызм існуе па абодва бакі мяжы: і ў празаходніх лібэралаў, і ў прарасейскіх шавіністаў, і нават з трэцяга боку – ад радыкальных ісламістаў з асяродку крымскіх татараў. На шчасьце, такія сэпаратысты абмежаваныя ў сваіх магчымасьцях (вельмі часта – нават у разумовых ). Разам з тым, ёсьць адрозьненьне паміж украінцамі, гэтак жа, як розьніца паміж шматлікімі субэтнасамі ўсіх нацыяў. Але ці ёсьць цывілізацыйны падзел ўнутры самой Украіны, ці гэта палітычная дамалёўка?

Згодна з Гантынгтанам, лінія цывілізацыйнае мяжы паміж Заходняй і Праваслаўнай (Orthodox) цывілізацыяй праходзіць як раз праз Украіну. У якасьці прыкладу ён прыводзіць прэзыдэнцкія выбары, калі Заходняя Украіна галасавала за Краўчука, Усходняя – за Кучму. Паводле яго лёгіцы, вынікі выбараў 2004 г. павінны былі яшчэ больш гэта падцьвярджаць, і тады выбар быў больш цывілізацыйна акрэсьлены, чым у 2010 годзе: празаходні Юшчанка і прарасейскі Януковіч. Гантынгтан лічыць, што базысам цывілізацыі зьяўляецца рэлігія, такім чынам аснова заходняе цывілізацыі – каталіцтва, а праваслаўнае – праваслаўнае хрысьціянства. (Але мы бачым, што па Ўкраіне ён памыляўся, таму што на прэзыдэнцкіх выбарах падзел па падтрымцы кандыдата ня мае рэлігійнае афарбоўкі).

Яскравым прыкладам цывілізацыйнае прыналежнасьці зьяўляецца вайна ў Босьніі, калі заходняя цывілізацыя падтрымлівала каталікоў – харватаў, праваслаўная цывілізацыя – сэрбаў, а ісламская цывілізацыя – басьнійскіх мусульман (якіх таксама падтрымлівалі ЗША, міжцывілізацыйны нонсэнс, які мы назіралі ня раз, адзін з апошніх прыкладаў – вайна ў Сырыі). Гантынгтан сьцьвярджае, што Расея – цэнтральная дзяржава (core state) праваслаўнае цывілізацыі, у той жа час, як Украіна – міжцывілізацыйна падзеленая краіна, большая частка якой прылучана да праваслаўнае цывілізацыі.

Калі чытаць “Сутыкненьне цывілізацыяў”, то з гэтым можна пагадзіцца, але нават калі прытрымлівацца гантынгтанскае канцэпцыі цывілізацый, то на ўсё можна паглядзець зь іншае пэрспэктывы і праекцыі. Цывілізацыйны падзел Украіны можа быць лёгка пераадолены адзіным крокам – стварэньнем Адзінай Памеснай Царквы з цэнтрам у Кіеве. Відавочна, што ўкраінскім грэка-каталікам значна бліжэй Кіеў як духовы й палітычны цэнтар, а ня Ватыкан, Лёндан ці Вашынгтон (сучасны цэнтар Заходняе цывілізацыі).

Бясспрэчна, цяпер Расея мацнейшая за Ўкраіну, таму і мае яна прэтэнзію ня толькі быць лідарам праваслаўнае цывілізацыі, але й рэгіянальным лідарам і адной зь вядучых дзяржаў сьвету. Разам з тым, ня ўсё так проста ў самой Расеі. Ужо цяпер Маскву называюць Масква-Бадам, а на рэлігійнае ісламскае сьвята Курбан-Байрам зьбіраецца такая колькасьць мусульман, што ствараецца ўражаньне, што Масква – ня цэнтар праваслаўя, а цэнтар ісламу. Тэрытарыяльная, этнічная й цывілізацыйная разнастайнасьць Расеі – велізарная: акрамя праваслаўнай, мы бачым і элемэнты заходняе цывілізацыі, якія прысутнічаюць у эўрапейскай частцы Расеі, мы бачым вялікую прысутнасьць ісламскае цывілізацыі і нават кітайскае (на Далёкім Усходзе ў шматлікіх расейскіх гарадох колькасьць кітайцаў набліжаецца да паловы ці ўжо перайшла гэтую мяжу).

Цяжка прэтэндаваць на манаполію цывілізацыйнае місыі праваслаўнае цывілізацыі, будучы супольнасьцю цывілізацый, адзінства якіх трымаецца ў цьвёрдым кулаку сучаснае расейскае палітычнае эліты. Менавіта таму мы ўсё радзей чуем пра тры Русі, славянскае адзінства. Свой ​​панславізм Масква замяніла на Эўразыйства. Але што будзе, калі скончыцца сыравіна? Калі зьявіцца новая апазыцыя, і, перш за ўсё, сярод народаў-сэпаратыстаў, якія вырашаць жыць асобна ад цэнтру? Ці з чыньніку заняпаду або памяншэньня ўплыву Расеі, ці з прычыны свайго ўздыму Ўкраіна мае ўсе шанцы ўзяць на сябе вядучую ролю ў рэгіёне і стаць ключавой (асяродкавай) дзяржавай праваслаўнае цывілізацыі. Моцная эканоміка, ядзерная зброя і імпэрскае мысьленьне дапамаглі б паскорыць дамінаваньне Кіева ў рэгіёне, але нават бязь іх мы маем усе пэрспэктывы. Нават па самых сьціплых падліках, Кіеў старэйшы ня толькі за Маскву, але й за многія іншыя эўрапейскія і сусьветныя сталіцы. Нават шмат каго з расейцаў духовыя высілкі і гістарычныя роздумы прыводзяць у Кіеў.

“Усход і Захад” – найбольш варожая Украіне дактрына

Юры Іванавіч Ліпа (*5 траўня 1900г. Адэса - † 20 жніўня 1944 года, в. Шутава, Явароўскі раён, Львоўская вобласьць) - грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, паэт, публіцыст, лекар, аўтар ўкраінскае гэапалітычнай канцэпцыі.

Юры Іванавіч Ліпа (*5 траўня 1900г. Адэса — † 20 жніўня 1944 года, в. Шутава, Явароўскі раён, Львоўская вобласьць) — грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, паэт, публіцыст, лекар, аўтар ўкраінскае гэапалітычнае канцэпцыі.

Сёньня многіх цікавіць, ці падпіша Ўкраіна Пагадненьне аб асацыяцыі з ЭЗ, ці будзе інтэгравацца далей на Захад, ці вернецца ў сфэру ўплыву Расеі. Але гэта бягучыя зьнешнепалітычныя падзеі. Правільна за гэта перажываць, толькі няправільна выбрана вось інтэграцыі.

Юры Ліпа лічыў “Усход – Захад” найбольш варожай дактрынай для Ўкраіны:

“Няма больш дакладнаега спосабу для зьнішчэньня Ўкраіны. Прыкладзіце “ўсход-захад” да ўкраінскага рэлігійнага жыцьця – і будзеце мець рэлігійную вайну, прыкладзіце “ўсход-захад” да палітычных арыентацыяў – і будзеце мець ўгноенае поле для чужых агэнтаў, прыкладзіце невуцкую форму “народу-бастарду” да вызначэньня ўкраінскага характару – і будзеце мець крыніцу спуску к канцу сьвету. “Усход-Захад” – формула толькі ўкраінскага паражэнства, а не адчуваньне сярэдзінасьці”.

Нарэшце, прыгледзімся да гэапалітычных тэндэнцый Украіны. Яны рэальныя, яны – рухавікі гісторыі. Бо перш за ўсё ня ўсход і ня захад зьяўляюцца вытокамі Ўкраіны. Падмуркам яе народу, падмуркам яе культуры й сьветагляду з самага пачатку і да апошняга часу быў Поўдзень. Адтуль прыйшло афармленьне хрысьціянства, толькі туды была адзіная спроба пераносу сталіцы з Кіева. Поўдзень, Дунай і Закаўказьзе – гэта накірункі галоўнай экспансыі кіеўскіх князёў, Міжземнае мора – напрамак палітычнае й гандлёвае экспансыі антычнага Понту.

11(33)Вызначэньне накірунку на ўсход ці на захад – гэта перш за ўсё зьнішчэньне ўласнага характару, духавасьці, якая прыйшла з поўдня. Духавасьці, што ўзрасла над паўднёвымі марамі і вадападзеламі і разьлілася, як кроў па жылах, ідучы уверх па Дняпры, Днястры, Дунаі, Богам і Донам, прыўносячы ў глухія закуткі ўкраінскіх зямель дыханьне поўдня…

Нарэшце другі накірунак ўкраінскіх зямель і народу – гэта Поўнач. Адтуль прыйшла дынастыя нарманаў, адтуль, як і з поўдня, прыйшоў плён ад гандлёвага пасярэдніцтва, культурных стасункаў. Адтуль жа прыйшоў такі важны падмурак народу, як готы. Таму што, дзе ж падзелася асноўная маса астраготаў і іх вялікая дзяржава, калі не перайшла ў кроў ўкраінцаў? У канцы канцоў на поўнач была ваенная экспансыя кіеўскіх князёў, там быў самы вялікі дамэн Кіева – Ноўгарад.

Толькі вось Поўдзень- Поўнач зьяўляецца восьсю ўкраінскіх земляў.

Вось “Поўнач – Поўдзень”

Як калісьці варагі прыйшлі на Русь, каб дапамагчы кіраваць падчас палітычнае крызы, гэтак жа скандынаўскія інвэстары могуць прыйсьці ва Ўкраіну цяпер. Існуюць два супрацьлеглыя погляды на інвэстыцыі:

1) Інвэстыцыі – абсалютнае дабро;

2) Інвэстыцыі = акупацыя.

9GZAICUZPAgПрыхільнікі першага пункту гледжаньня – лібэралы, якія разглядаюць сьвет толькі эканамічнымі катэгорыямі, прыхільнікі ж другога пункту гледжаньня – радыкальныя нацыяналісты, для якіх ідэальна жыць асобна, у аўтаркіі. Ісьціна ж – пасярэдзіне, але бліжэй да другога пункту гледжаньня. Важна тое, хто й куды інвэстуе. Напрыклад, інвэстыцыя можа быць у інтэрнэт – стартап. Нарвэскі інвэстар наймае каманду ІТ-спэцыялістаў з Украіны, якія ствараюць цікавую і патрэбную праграму, якую потым купляюць ва ўсім сьвеце. Прыбытак інвэстару, прыбытак распрацоўшчыкам, якія пры дастатковым посьпеху праграмы маюць цяпер дастаткова сродкаў, каб самім інвэставаць. Іншы прыклад – азыяцкі інвэстар купляе завод, звальняе рабочых, завозіць сваю працоўную сілу, таму што так таньней, эканоміць сродкі на экалягічных праграмах, спрабуе ўплываць на дзяржаўныя органы ў рэгіёне, або ў парляманце. Ня цяжка вызначыць, дзе ёсьць прыклад пазытыўных інвэстыцый, а дзе – адмоўных. Скандынаўскія, чарнаморскія і балтыцкія краіны блізкія нам культурна й мэнтальна, а супрацоўніцтва заўсёды лягчэй засноўваць на агульных ідэалах і інтарэсах.

1_1621Балта-Чарнаморскі зьвяз – гэта праект, які можа узьнікаць паступова па ініцыятыве Кіева. Вядома, цяпер гэта ня проста ўявіць, бо частка патэнцыйных краін-удзельніц – сябры ЭЗ, але пачаць можна з таго, што ўзмацніць супрацоўніцтва ў чарнаморскім рэгіёне. Сьвет дынамічны, так што ніхто не гарантуе, што ЭЗ і Мытны Зьвяз пратрымаюцца доўга. Калі Балта-Чарнаморскі зьвяз зможа прапанаваць годную альтэрнатыву – да яе прыгледзяцца іншыя. Для гэтага Ўкраіна мае і тэарэтычныя падставы (Юры Ліпа) і эканамічны патэнцыял (адукаваныя людзі, пэрспэктывы ў сфэры ІТ, навукі, прамысловасьці і г.д.) і нават палітычную волю (пункт аб Балта-Чарнаморскім зьвязе ёсьць у праграме партыі ВА “Свабода”).

Такім чынам, якія крокі можна распачаць для ўзмацненьня гэапалітычнага выбару Украіны:

1. Перастаць думаць катэгорыямі “Усход-Захад” і прыняць вось “Поўнач- Поўдзень” як рэальную альтэрнатыву.

2. Узмацніць супрацоўніцтва з краінамі Чарнаморскага басэйну, балтыцкімі і скандынаўскімі краінамі.

На жаль, мы часта значна менш ведаем пра Беларусь і Балгарыю (два найбольш натуральных саюзніка Ўкраіны згодна Юрыю Ліпе), чым пра Брытанію ці Францыю.

Стварэньне сумесных культурных праектаў у дадатак да эканамічнага супрацоўніцтва, пракладкі як транспартных, так і турыстычных маршрутаў могуць стаць першымі крокамі балта-чарнамосркага супрацоўніцтва.

3. Актыўна працаваць над разьвіцьцём украінскае дзяржавы. Вялікая і моцная Ўкраіна асуджаная будзе на ўласны гэапалітычны выбар і на ролю лідара: настаўніка, а ня акупанта ці ўзурпатара.

Ці разумеем мы ўвесь цяжар і значнасьць нашай адказнасьці? Скрозь стагодзьдзі Княжы Кіеў кліча нас!

пераклаў з украінскае Пётра Пятроўскі

Апублікавана ў Артыкулы, Навіны, Палітыка, Рознае з тэгамі , , , , , , , . Спасылка на гэты запіс. Падпісацца на RSS-стужку, каб сачыць за камэнтарамі.

Дадаць каментар

(C) 2012-2013 Кансэрватыўны цэнтар NOMOS.

Рекомендуем заказать магистерскую работу