Аляксей Дзермант. На франтох інфармацыйнае вайны: атака на Беларусь.

e77af473841650229c5fd3e8b455e71dНапярэдадні падпісаньня прэзыдэнтамі Расеі, Казахстану й Беларусі дамовы аб стварэньні Эўразыйскага Эканамічнага Зьвязу, якое плянуецца 29 траўня ў Маскве, нельга не заўважыць, што паднялася ў пэўным сэгмэнце расейскіх СМІ інфармацыйная хваля, накіраваная на дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь і яе вышэйшага палітычнага кіраўніцтва ў вачох расейскіх грамадзян. У чым жа сутнасьць прад’яўленых да беларусаў прэтэнзый і іх сапраўдная матывацыя?

Зачапіцца за стужачку

2011_04_08_911908Напярэдадні ўсенароднага сьвята Дня перамогі фэдэральная інфармацыйная агэнцыя пра тое, што ў Беларусі нібыта забараняюць выкарыстоўваць георгіеўскія стужачкі. Гэта падаецца як сьведчаньне, што ў Беларусі пачаўся рэвізыянізм і адмаўленьне сымбаляў салідарнасьці ўсіх народаў, якія атрымалі Вялікую Перамогу. Навіна павінна была шакаваць многіх расейцаў, не прадугледжваючых, што гэта элемэнтарная хлусьня. Ніякае афіцыйнае забароны на выкарыстаньне чорна-жоўтых георгіеўскіх стужак няма. Гэтыя стужкі свабодна распаўсюджваюцца партыямі, грамадзкімі рухамі й нават раздаюцца ў супэрмаркэтах, яны прысутнічаюць практычна на ўсёй друкаванай прадукцыі, падрыхтаванай ўладамі да сьвята, і ўбачыць іх можна практычна ўсюды. Разам з тым падчас параду Перамогі і шэсьця вэтэранаў кіраўніцтва Беларусі ўжо некалькі гадоў запар выкарыстоўвае чырвона-зялёныя стужачкі ў колер дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь, які з’яўляецца нязначна зьмененым варыянтам сьцяга БССР. Чырвона-зялёныя стужачкі разам з георгіеўскімі маюць вольнае хаджэньне па ўсёй Беларусі.

1302514456_mozg-1За пару дзён да гэтага сайт , дзе абвінавачваўся асабіста Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў схаваным антырасейскім нацыяналізме і супрацоўніцтве з «бандэраўцамі». Гэтая атака накіраваная ня толькі на зьнішчэньне таго сымбалічнага капіталу, які маецца ў Беларусі і яе прэзыдэнта сярод большасьці грамадзян Расеі, але і на падрыў даверлівых міжнацыянальных адносінаў, што ня можа не турбаваць на фоне падзей, якія разгортваюцца ва Ўкраіне. Зразумела, што ўсе гэтыя «ўкіды» ўкладваюцца ў пэўную ідэалягічную лінію, рысы якой ўсё больш выразна праступаюць і адмыслова падаграюцца ў частцы расейскага грамадзтва, і якая можа несьці відавочныя пагрозы інтэграцыйнаму ўтварэньню, якое толькі нараджаецца.

Уласаўцы супраць бандэраўцаў.

images (1)Як вядома, ўсходнеэўрапейскі нацыяналізм мае шэраг тыповых рысаў. Як правіла, ён заснаваны на апантанасьці нацыянальнай мовай, моцна ідэалягізаванай вэрсыяй гісторыі, антысаветызмам, як правіла, з абавязковым культам калябарантаў часоў Другое сусьветнае вайны. Злучыўшы ўсё гэта, атрымліваем жорсткі антырасейскі ідэалягічны канструкт. У Беларусі з прыйсьцем да ўлады ў 1994 г. Аляксандра Лукашэнкі гэты вельмі распаўсюджаны ў рэгіёне тып нацыяналізму быў выцесьнены на пэрыфэрыю грамадзтва. А сымбалічная перамога над ім была замацаваная ўсенародным рэферэндумам, які зацьвердзіў у якасьці дзяржаўных сымбалі, роднасныя зь беларускімі савецкімі. Адначасова з гэтым быў узяты курс на інтэграцыю з Расеяй. Менавіта Беларусь была ініцыятарам і лякаматывам рэінтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Гэты курс, нягледзячы на любыя праблемы, якія ўзьнікаюць у беларуска-расейскіх стасунках, вытрымліваецца да гэтага часу. Яго бачным увасабленьнем зьяўляецца саюзная дзяржава Расеі й Беларусі, якая дазваляе, між іншым, грамадзянам нашых краін бесперашкодна перамяшчацца без усялякіх межаў і мытняў, ня кажучы ўжо пра адзіную абаронную палітыку.

1948У Беларусі дзяржава сьвядома не дала разьвіцца таму этнанацыяналізму, дэструктыўнае дзеяньне якога можна з усёй відавочнасьцю бачыць на прыкладзе Ўкраіны. Аднак у Расеі ўсё ішло неяк інакш. На агульнай антыкамуністычнай хвалі 90-х у расейскім грамадзтве, у тым ліку ў элітных колах, адрадзіліся ідэі, якія можна назваць «нэабелагвардэйскімі» ці нават «уласаўскімі» . На чым яны заснаваныя? Вяртанне да вобразу «адзінае й непадзельнае Расеі», якая не прадугледжвае, скажам так, ніякіх асобных украінскай і беларускай нацый, якія такім чынам, ня маюць права і на ўласную дзяржаўнасьць. Нэгатыўнае стаўленьне да нацбудаўніцтва бальшавікоў, якія, у адпаведнасьці са сваімі поглядамі на нацыянальную палітыку, сьвядома узгадоўвалі ды разьвівалі нацыянальныя культуры, што кардынальна адрозьнівала іх дзеяньні ад практыкі, прынятай у Расейскай імпэрыі.

zamah_1968Такім чынам, мы бачым, што вельмі часта ўсходнеэўрапейскім нацыяналізмам супрацьстаіць ня што іншае, як аналягічны расейскі этнанацыяналізм. І калі ў выпадку з Украінай адэпты мясцовага нацыяналізму фактычна адмаўляюць само права на прызнанне і ўласную ідэнтычнасьць жыхароў Усходняе Ўкраіны, прыніжальна званых «саўкамі», «ватнікамі» й «калярадамі», то для расейскіх «белагвардзейцаў» такой жа масай, якая ня мае права на прызнаньне, зьяўляюцца беларусы і ўкраінцы ў цэлым, як самабытныя народы.

images (3)Наколькі небясьпечны гэты шлях, можна зразумець, згадаўшы гісторыю былой Югаславіі. Пасьля развалу краіны на фоне фрустрацыі й рэваншызму ў асяроддзі сэрбскага кіраўніцтва ўзяла верх канцэпцыя пабудовы Вялікае Сэрбіі, якая ў выніку прывяла да міжнацыянальнай разаніны, замежнае інтэрвэнцыі, аддзяленьню Косава й Гаагскаму трыбуналу. Расея (як у найбольшай ступені адказная за ход эўразыйскае інтэграцыі) абавязкова павінна ўлічваць гэты сумны вопыт і ні ў якім разе не паўтарыць яго.

У патрыятычным сэгмэнце расейскае экспэртнае й аналітычнае супольнасьці даўно агучваецца думка аб гістарычным прымірэньні «белага » й « чырвонага » праектаў і іх нейкім сынтэзе дзеля сучаснасьці й будучыні. І ў гэтым сапраўды ёсьць рацыя. Аднак у гэтым сынтэзе менавіта , што адказваюць ўсталёўцы расейскае культуры на ўзрошчваньне суб’ектаў і суразьвіцьцё.

Беларуская памяркоўнасьць

mouchan_1974Адна з найважнейшых рысаў нацыянальнага характару беларусаў — «памяркоўнасьць», гэта значыць разважлівасьць, імкненне старанна прадумаць і ўзважыць усе рашэньні й учынкі. Тая пазіцыя, якую заняло беларускае кіраўніцтва ў дачыненьні да таго, што адбываецца ва Ўкраіне, можна растлумачыць менавіта гэтым, як бы ні імкнуліся выставіць сустрэчу Лукашэнкі й Турчынава ў якасьці “падтрымкі хунты”.

Лёгіка беларусаў у гэтае сытуацыі простая. Тое, што адбываецца ва Ўкраіне — гэта сапраўдная трагэдыя, прычым ня толькі для саміх украінцаў, але і для ўсіх блізкіх народаў, асабліва брацкага беларускага. Так, легітымнасьць цяперашніх кіеўскіх уладаў і іх здольнасьць кантраляваць сытуацыю ў краіне выклікае пытаньні, ніхто не здымае зь іх адказнасьці за тое, што адбываецца ў цэлым, асабліва ў сувязі тымі шакавальнымі падзеямі, што адбыліся ў Адэсе. Але ніякае іншае улады, акрамя гэтае, больш няма, а адкрытае сілавое ўмяшальніцтва ні да чаго, акрамя як да зацяжнога крывавага міжусобнага канфлікту, не прывядзе. У Беларусі няма да Ўкраіны ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзый, і адзінае імкненне беларускае дзяржавы — гэта «экспарт парадку» , гэта значыць дапамогу ўкраінскаму народу ў складанае сытуацыі без яго падзелу на «бандэраўцаў» і «ватнікаў» .

zamah_1964Напэўна, гэта тое нямногае, але самае важнае, што Беларусь можа зрабіць са свайго боку для захаваньня Ўкраіны для Рускага сьвету і агульнага эўразійскага праекту.

Акрамя таго, Беларусь, не ўпадаючы ў ваяўнічы кураж з нагоды магчымага разьдзяленьня Ўкраіны, вуснамі свайго Прэзыдэнта нагадвае, што Рускі сьвет — гэта ўсё ж разнастайнасць суб’ектаў, якія вырасьлі з аднаго кораня: «Нашай калыскай была Кіеўская Русь, — магутнае й ганарлівае эўрапейскае гаспадарства са стальцом на Дняпры. Ня мы ў тым вінаватыя, так распарадзілася гісторыя, што з агульнае духовае праваслаўнае калыскі, са Сьвятой Русі вырасьлі тры брацкія самабытныя народы. Кожны зь якіх сёньня будуе сваю дзяржаву, стварае сваю дзяржаўнасьць … У тым, што з аднаго духова-культурнага кораня растуць розныя дзяржавы, няма нічога дзіўнага … Сёньня мы, беларусы, ні на сэкунду не забываем аб агульных гістарычных каранях з нашай Расеяй і нашай Украінай».

images (4)Гэта азначае, што тыя агульныя карані і лініі агульнага лёсу павінны застацца ў любым выпадку пасьля завяршэньня канфлікту, што раскалоў Украіну і прывёў да эскаляцыі варожасьці паміж расейцамі і ўкраінцамі. У гэтай сытуацыі пазыцыя Беларусі выглядае ці ледзь не адзіна магчымай і найбольш разважлівай. З гэтымі прынцыпамі Беларусь рыхтуецца стаць адной з краін — заснавальніц Эўразійскага Зьвязу, маючы на ўвазе, што яго асновы павінны быць фундамэнтальна трывалымі, спрыяльнымі разьвіцьцю ўсіх дзяржаў, якія яго ўтвараюць.

20121003-181911-446А сучасным пасьлядоўнікам барона Ўрангэля і гэнэрала Ўласава,  якія так пагардліва выказваюцца аб беларускай і ўкраінскай нацыях, «выгадаваных у бальшавіцкіх інкубатарах», варта нагадаць словы І. В. Сталіна: «Тут я маю запіску пра тое, што мы, камуністы, быццам бы тыя, хто насаджае беларускую нацыянальнасьць штучна. Гэта няправільна, таму што існуе беларуская нацыянальнасць, у якой маецца свая мова, адрозная ад расейскае, з прычыны чаго падняць культуру беларускага народа можна толькі на роднай яго мове. Такія ж прамовы раздаваліся гадоў пяць таму пра Ўкраіну, аб украінскай нацыянальнасьці. А нядаўна яшчэ гаварылася, што ўкраінская рэспубліка і ўкраінская нацыянальнасьць — выдумка немцаў. Між тым ясна, што ўкраінская нацыянальнасьць існуе, і разьвіцьцё яе культуры складае абавязак камуністаў. Нельга ісьці супраць гісторыі». Правадыр народаў, як былы наркам па справах нацыянальнасьцяў і архітэктар велізарнае шматнацыянальнае краіны, які адолеў шавіністычных дэманаў і прынес сьвету Перамогу, выдатна разумеў, пра што казаў.

Апублікавана ў Артыкулы, Навіны, Палітыка, Рознае з тэгамі , , , , , , , , , , . Спасылка на гэты запіс. Падпісацца на RSS-стужку, каб сачыць за камэнтарамі.

(C) 2012-2013 Кансэрватыўны цэнтар NOMOS.

Рекомендуем заказать магистерскую работу