Алена Семяняка. Свабодныя роздумы пра нацыяналізм ды эўраінтэграцыю: погляд украінскага экспэрта.

big_397262У сьвятле спрэчак, што разгарэліся ў беларускай экспэртнай супольнасьці наконт нацыянальнага шляху Беларусі і выліліся на розных панэлях ІІІ кангрэсу дасьледчыкаў Беларусі ў Коўне, прапануем спадарству артыкул украінскага экспэрта Алены Семянякі, які адлюстроўвае падобную дыскусыю між левалібэральным колам і кансэрватыўным ва Ўкраіне. Тэкст друкуецца ў скароце.

Нядаўна (15.10.2013) ў кіеўскім офісе УА “Свабода” перад маладымі актывістамі ды госьцьмі ў чарговы раз выступіў кансэрватар з Уэльсу Джон Хаўэлз. На фоне сьвяточнага настрою прыхільнікаў эўраінтэграцыі, чые dreams нарэшце cоme true, здаецца ледзь не іранічным тое, што ўжо ў другі раз брытанец прыяжджае ў Кіеў спэцыяльна дзеля таго, каб падзяліцца ўласным досьвідам знаходжаньня ў складзе ЭЗ, што моцна кантрастуе з ружовымі марамі шэраговых украінцаў, ды растлумачыць чыньнікі, зь якіх Украіне ня варта падпісваць дамову пра асацыяцыю з ЭЗ.

І калі пад час мінулага веснавога візыту Джона гэтай выснове папярэднічала доўгая лекцыя пра вытокі лібэральнае дэградацыі ЭЗ (ад рэнэсанснага гуманізму і рэформаў Олівэра Кромвеля), то на гэты раз ён вельмі хутка перайшоў да разгляду запрапанаваных Эўразьвязам 13 (!) відаў полу, дзе ў пераліку, нясьмела значыцца і традыцыйная сэксуальная арыентацыя, дзеля вывучэньня якіх створаны цэлыя дасьледчыя ўстановы, на тэму якіх пішуцца дысэртацыі, за вывучэньне чаго прысвойваюцца навуковыя ступені і якія таксама актыўна папулярызуюцца на практыцы, у прыватнасьці насаджаюцца ў школах.Так, Джон Хаўэлз згадаў свайго выкладчыка сацыялёгіі ва ўнівэрсытэце – лезьбіянку-трацкістку, якая навучала паліцыя адрозьніваць гэтыя гэндэрныя віды (асэксуалы, бісэксуалы, квір-сэксуалы, андрагіны і яшчэ некалькі такіх, якія проста запамятавала праз свой культурны шок і брак асацыятыўных сувязяў з сфэраю вядомага). Таксама ў ходзе абмеркаваньня была ўзгадана забарона на самаадукацыю ў Нямеччыне: толькі дзяржава здольная навучыць дзяцей “нармалёваму” стаўленьню да полу, тады як традыцыйная пруская хатняя адукацыя ў свой час “падаравала сьвету нацыянал-сацыялізм”.

эўрасавокАповяд госьця выклікаў хвалю нэрвовага сьмеху з боку маладых свабодаўцаў, на што Джон Хаўэлз дакладна заўважыў, што ў Брытаніі падобныя сьмешкі былі б разгледжаны як hate crime, то бок распальваньне нянавісьці ды прапаганды “неталерантнага спосабу мысьленьня”, за што мажліва апынуцца і за кратамі. І гэта не страшылкі “расейскіх праваслаўных фундамэнталістаў”, прарасейскіх камуністаў, ня чуткі, ня жоўты друк, гэта словы брытанскага кансэрватара, які назірае гэтыя працэсы на свае вочы.. Больш за тое, вядомы біяграфічны факт: перайсьце Джона ў праваслаўе зьвязаны менавіта з тым, што англіканская царква церпіць і заахвочвае гамасэксуальныя сужэнствы – устаноўка зусім недапушчальная ў вачох гэтага “кельцкага традыцыяналіста”. Паспрабуйце абразіць гамасэксуаліста ці прадстаўніка нацмяншыні – паглядзьма, як вы дачакаецеся празрыстасьці суду ў гэтай ды падобных справах.

Гомадыктатура – не адзіная сапраўдная ружовая пэрспэктыва, што сьвеціць Украіне з нагоды падпісаньня пагадненьня пра асацыяцыю з ЭЗ. Джон Хаўэлз папярэдзіў і пра вялікі бюракратычны апарат, які яшчэ больш ускладніць нашыя постсавецкія бюракратычныя структуры і з рашэньнямі якога нам з таго часу прыйдзецца лічыцца, эканамічныя санкцыі, у тым ліку права на кантроль за тымі ці іншымі галінамі вытворчасьці і навязваньне абсурдных стандартаў у сельскай гаспадарцы й прамысловасьці, а таксама ўсімі рынкамі збыту. Гэта поўная палітычная ды эканамічная залежнасьць, якая, да таго ж, пагражае масавай іміграцыяй прадстаўнікоў іншых этнасаў на тэрыторыю Ўкраіны.

Сымптаматычны факт, які таксама ўздымаўся ў ходзе абмеркаваньня і які дзіўным чынам замоўчваецца “патрыятычнымі” эўраінтэгратарамі – гэта падпісанае прэзыдэнтам Януковічам пагадненьне пра тое, што напрацягу некаторае колькасьці гадоў Украіна бярэ на сябе абавязак дэпартаваць у раён Харкава, Данецка ды Мікалаева ўсіх цыган з Эўрапейскага зьвязу, якіх ня здольны асыміляваць Чэхія, Фінляндыя, Румынія ды Славаччына, і не ў апошнюю чаргу праз іхную крымінальную актыўнасьць… Такім чынам, Украіна – гэта ня толькі сыравінны дадатак, гэта і памыйная яма ўсяго ЭЗ на ўзор якое кольвек афрыканскае краіны, хоць ва ўказе № 213 гаворка йдзе пра ўкраінскіх цыган, якімі нечакана пачаў займацца Януковіч. Застаецца спадзявацца на тое, што ўкраінскія эўраінтэгратары, прагнучы прадэманстраваць сваю талерантнасьць да мяншынь і атрымаць сродкі за іхнае ўтрыманьне, займуцца толькі ўнутранымі “ромамі”, хоць супадзеньне масавае дэпартацыі цыган з Францыі і падобныя настроі ў шэрагу краін ЭЗ з падпісаньнем гэтага ўказу ня можа ня выклікаць рэзкае занепакоенасьці.

mkzCW-4sM78Выснова Джона Хаўэлза: гэта не пытаньне выбару з двух опцый, аднак яго выбар схіляецца на карысьць эўразыйскае інтэграцыі (незважаючы на тое, што прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін у шматлікіх выпадках праводзіць антынацыянальную ды антынародную палітыку – заахвочваньне масавае іміграцыі, павелічэньне ўладных паўнамоцтваў каўказцаў, шырокае выкарыстоўваньне артыкулу “за экстрэмізм”, па якой адбывае тэрміны зьняволеньня шмат расейскіх нацыяналістаў, платная адукацыя і г. д. – ён выступае моцным дзяржаўнікам, а Расея – адносна незалежным геапалітычным гульцом на сучаснай міжнароднай арэне, што наглядна прадэманстраваў нядаўні канфлікт у сірыі ды папярэджваньне звыклай інтэрвэнцыі ЗША ў “нязручныя” краіны на падставе пошуку хімічнае ці атамнае зброі).

Арыгінальная ды моцная крытыка “Эрэфіі”, якую я сустракала сярод сучасных інтэлектуалаў, філёзафаў ды публіцыстаў Украіны, належыць пяру Дмытра Карчынскага, аднак ён перапоўнены аптымізму з нагоды ЭЗ і яго красамоўства ў гэтым выпадку збольшага абмяжоўваецца кпінамі над ЛГБТ, дыктатуру якой, як я разумею і ў што мне таксама хацелася б паверыць, мы зможам пазьбегнуць. Аднак гэта не адзіная антыэўрапейская праява цяперашняга ЭЗ, якая мяне абсалютна не задавальняе. Зразумела, што нам патрэбны трэці шлях, але ніхто яго не шукае, бо адзіная мэта, якая натхняе звычайных украінцаў – гэта ідэя заможнай Украіны, якая, звычайна, асацыюецца з Эўропаю. Крытыка эўраінтэграцыі, нават само агучваньне яе праблематычных момантаў ды пошук трэціх шляхоў аўтаматычна прыраўноўваецца да працы на “русский мир”.

1382216461_evropaТакім чынам, мы паўтараем памылкі стваральнікаў незалежнае Ўкраіны, якія распачалі дзяржаўнае будаўніцтва з дэмілітарызацыі краіны, якая мела магутны ядзерны патэнцыял і дэмантажу вялікіх падпрыемств ды продажу за бясцэнак прамыслова й стратэгічнай важкіх аб’ектаў ды матар’ялаў. Залішне нагадаць, што аўтарамі такіх рэформ былі “патрыятычныя”, “нацыянальна сьвядомыя” палітыкі ды ўчарашнія “калядоўшчыкі” камуністы, якія разам за 20 гадоў незалежнасьці пераўтварылі Ўкраіну на краіну трэцяга сьвету з усімі эканамічнымі паказчыкамі. Незразумела, у чым праяўляецца нацыянальная самасьвядомасьць такіх палітыкаў, якія, па-сутнасьці, зьяўляюцца дзяржаўнымі здраднікамі і нясуць прамую адказнасьць за павольны гэнацыд уласнага народу.

fd3092a6572af5c553a098da465Цалкам падобную сытуацыю назіраем у выпадку нацлібэралаў і нацдэмаў (лібэральных нацыяналістаў), якія поўнасьцю падтрымліваюць эўраінтэграцыю, “дэмакратычныя стандарты” ЭЗ, сусьветную палітыку ЗША, але пры гэтым лічаць сябе нацыяналістамі: як вынік іх любоў да ўкраінскае культуры ўступае ў ашаламляльную супярэчнасьць з фактычным грэбаваньнем патрэбамі рэальнага народу, большая частка якога, асабліва ў правінцыях, жыве за мяжою беднасьці, а вёскі працягваюць выміраць і трымаюцца толькі тыя, паблізу якіх існуюць падпрыемствы, а значыць і працоўныя месцы (напрыклад малочныя заводы), ці маюць альтэрнатыўныя формы прыбытку на ўзор турызму, як на Закарпацьці ці ў Крыме.

1354010548_selo-v-ukraine_-gde-lyudiШто можа быць большым зьдзекам над рамантычным ідэалам ХІХ ст., вясковай украінскай ідыліяй, як ня від спустошаных вёсак, у якіх дажываюць свой век старыя людзі ды алькаголікі? І калі СССР у розныя пэрыяды як зьнішчаў, так і штучна ўздымаў этнічную культуру, то дэградацыя вёскі выключна на сумленьні гэніяў перабудовы, катастрафічныя дзеяньні якіх падцьвярджаюць сумную тэзу пра тое, што рольніцкая супольнасьць ды аўтаномныя арганічныя камуны не выжываюць без дапамогі дзяржавы (у тым ліку ваеннай абароны), тэхнічнага забесьпячэньня ды сацыяльных гарантыяў у постіндустрыяльным грамадзтве, пакуль ня будзе карэннае перабудовы сусьветнага ладу і зьмены дэмаграфічнае сытуацыі ў плянэтарным маштабе.

Часам, агучваючы такія рэчы, сутыкаешся з прынцыповым непаразуменьнем, якое адназначна ўпіраецца ў праблемы са здольнасьцю да меркаваньня. Падобна да таго, як крытыка эўраінтэграцыі аўтаматычна робіць чалавека крамлёўскім агэнтам у вачох нацлібэралаў, так і патрабаваньне здабыцьця рэальнае незалежнасьці і рэальнага розьвітку краіны (значыцца ня толькі культурнага) чамусьці становіцца адмаўленьнем этнакультурнае спэцыфікі ўкраінцаў. Адразу раздаюцца галасы пра тое, што менавіта дзякуючы гнашай мове ды звычаям мы “цудам выжылі” ды працягваем існаваць як украінскі этнас і гэтык далей. Такім чынам дыскусыя пераводзіцца ў плашчыню аматарскае філязафічнае спрэчкі “матар’ялізм vs ідэалізм”,  у выніку чаго ствараецца ўражаньне, што ўсе, хто імкнецца да годнага жыцьця для ўласнага народу – “бездуховы камуніст-матар’яліст”.

a_c03f8a2dЦікава, хто тады за такой лёгікай украінцы, якія прагнуць у Эўропу менавіта гледзячы на яе “заможнасьць”? Бо ва ўсіх іншых сфэрах гэтае найбольш антынацыянальнае ўтварэньне, якое толькі можна ўявіць: масавая іміграцыя ды расавае зьмяшэньне, аднаполыя шлюбы ды, як бачна з аповяду Джона Хаўэлза, зусім не перабольшана гамасэксуальная прапагандна, што дае свае плады, этнамазахізм – адмаўленьне любых праяў нацыянальнага гонару, які зьберагае арганічнае адзінства народу, а ня толькі фальклёрную спадчыну (таму, скажам, украінская дыяспара ў ЗША можа сьпяваць украінскія песьні, аднак хай паспрабуе вымавіць хоць слова пярэчаньня на адрэсу мультыкультуралізму), а жаданая празрыстасьць сыстэмы правасудзьдзя аж ніяк не закранае акрэсьленыя пазыцыі – нават сама спроба публічнае крытыкі лібэральнага экстрэмізму караецца законам.

Адсюль становіцца вельмі зразумела, што этнакультура вызначае індывідуальнае аблічча таго ці іншага народу, аднак сама па сабе зусім не забясьпечвае яго фізычнага выжываньня (максымум гарантуе працягненьне роду), а нацыянальны дух павінен натхняць на існаваньне рэальнага нацыянальнага арганізму, а ня пераўтварацца ў музэйную справу, баль пад час чумы.

То бок гэта не задача выбару між “этнакультурай і палітэканоміяй”, гэта задача вызначэньня сфэр іхнага функцыянаваньня: нацыянальная спадчына, што рэтрансьлюецца і папулярызуецца сярод народу культурнымі дзеячамі (ад заслужаных артыстаў да авангарднае моладзі), з аднаго боку, і разбудова дзяржаўнасьці зь іншага: атрыманьне палітычнае аўтаноміі, вайсковае ды прамысловае магутнасьці, сацыяльная абарона ўсіх слаёў насельніцтва і сацыяльная справядлівасьць (фундамэнтальная ідэя ўкраінскага нацыяналізму), высокая якасьць адукацыі ды мэдыцыны, разьвіцьцё навукі, тэхнікі ды ўвядзеньне інавацыяў, здольных вывесьці на ўзровень супэрдзяржавы ў сьвеце імпэрый і г.д. Культурная палітыка (фальклёр ды нацыянальныя клясыкі яе ніяк не вычэрпваюць) выпрацоўваецца ў працэсе разбудовы вялікае дзяржавы. Таму культурніцтва павінна даваць штуршок да зьдзяйсьненьняў. Калі дасягаеш мэтаў, высакародны вобраз думак і гонар за народ вынікаюць самі сабою.

 537789_616185888411110_180955640_nТакім чынам, паколькі час ўжо даўно вычарпаны і ў сучасным сьвеце,  каб заставацца на месцы, трэба бегчы ўдвая хутчэй, альгарытм можа быць толькі такі: палітычны дэцызыянізм – атрыманьне палітычнае ўлады і разьвіцьцё матар’яльнае базы – “зьнешнія культурныя дэкарацыі здабытага”, тое, на што ўсё марнуюць каштоўны час і што вядома ж нічога не зьмяняе, толькі кантрастуе з адсутнасьцю рэальнага прарыву і выконвае па-сутнасьці тэрапэўтычную функцыю для народу (што патрэбна адрозьніваць ад культуры жывога арганізму, а не сыстэмы форм). Натхненьне як такое, вядома, вырашальнае, ня кажучы пра ідэйны бок – сфэру духу я ацэньваю высока і згодна з папраўкаю Марціна Гайдэгера да вядомае тэзы Карла Маркса пра тое, што “філёзафы заўжды толькі тлумачылі сьвет рознымі чынам, тады як задача палягае ў тым, каб яго зьмініць”, згодна зь якой праект жаданых зьменаў (значыцца пэўная філязафічная інтэрпрэтацыя) усё адно першасны, проста ў большасьці сучасных культурных акцый 99% — яго творцы і 1% — творчасьці ды духу. Але ў аснове ўсяго ляжыць воля, упэўненасьць у сваіх ясна ўсьвядомленых мэтах і глябальнае бачаньне. Бо пакуль нашыя культуртрэгэры апяваюць гэраічнае мінулае ўкраінскага народу (што само па сабе пахвальна і цудоўна), увесь сьвет успрымае Ўкраіну  як турбазу і расаднік mail order brides. Цікава, як мажліва пасьля гэтага ўсур’ёз крытыкаваць людзей, якія прагнуць здабыць рэальную палітычную ды эканамічную аўтаномію ды змусіць іншых лічыцца са сваёй краінай на міжнародным узроўні,  гэта значыць не ганбіць памяць сваех продкаў?

ukraine_mapЯк вядома, у ХІХ-ХХ ст. сфармаваліся дзьве прама процілеглыя канцэпцыі нацыі. Першая выступае вынікам Французкае рэвалюцыі 1789 г., якая абвясьціла лёзунг “свабода, роўнасьць, братэрства”, такім чынам узяўшы на ўзбраеньне фармальнае разуменьне нацыі як юрыдычнага грамадзянства, згодна зь якім прыналежнасьць да нацыі вызначаецца наяўнасьцю пашпарту ды, пажадана, уяўленаю (культурнаю) ідэнтычнасьцю, а ня крэўным паходжаньнем. На сёньня гэтая канцэпцыя нацыі прынята ва ўсіх заходніх грамадзтвах і, па сутнасьці, зьяўляецца іншым назовам для мультыкультуралізму. Як вынік, нікога не цікавіць паходжаньне. Сябрам эўрапейскае нацыі можа быць як чарнаскуры, так і араб, што добра бачна на прыкладзе Францыі. Менавіта пагэтуль адразу пасьля Французкае рэвалюцыі ўзьнікла Контаррэвалюцыя, дзячы якой з самага пачатку бачылі, што ў Французкае антынацыянальнае рэвалюцыі закладзена бомба павольнага дзеяньня для Эўропы. Вось так сучасныя лібэральныя нацыяналісты, якія робяць акцэнтна культурнай ідэнтычнасьці як першачарговым вымярэньні нацыі, сапраўды бліжэй да фармальнага асьветніцкага разуменьня нацыі як юрыдычнага сяброўства, таму і ўзьнікаюць такія неспадзяванкі, калі нэгр у вышыванцы ім больш родны ня толькі за славяніна-ўкраінафоба, але й за індэфэрэнтнага суайчыньніка.

d9fac3c7_1І скажыце пасьля гэтага, што нацыя – гэта не “праект” і разуменьне яе сутнасьці ды імкненьняў ня важны! Праўда, большасьць сучасных мігрантаў не турбуюць сябе засвойваньнем культуры тытульнае нацыі, аддаючы перавагу рабаваньню, гвалту і навязваньню ўласнае культурнае і рэлігійнае ідэнтычнасьці. А чаму гэта адбываецца? Бо фармальны лібэральны панятак нацыі не прадугледжвае ўяўленьня аб палітычным сувэрэнітэце. Гэта чыста культурная і як-то апалітычная пазыцыя спэцыяльна навязаная невуцкім масам для таго, каб ствараць кантраляваны хаос на іх тэрыторыях і атрымліваць поўную эканамічнае і ваеннае дамінаваньне над бедным, прададзеным у даўгавое рабства і безабаронным народам. Таму ўкраінцы-амэрыканафілы  — гэта абсалютны нонсэнс.

cityscape-detailДругая канцэпцыя нацыі – гэта арганічнае і, шырэй, кансэрватыўна-рэвалюцыйнае разуменьне нацыі, якое сфармавалася ў Нямеччыне ХХ ст., таксама вядомае як “нямецкае” ў процівагу фармальнаму “французкаму”. Згодна з гэтай антыасьветніцкай канцэпцыяй нацыі, што спэцыяльна ўзьнікла як апазыцыя да ідэалаў ХІХ ст., нацыя – гэта арганічная супольнасьць людзей, аб’яднаных крэўным паходжаньнем, а не сяброўства ў агульным юрыдычным суб’екце. Але ня толькі. Гэтай жа традыцыі бліжэй ідэалістычнае ўкраінскае разуменьне нацыі як адзінства ўсіх мёртвых, жывых і ненароджаных.

Важным элемэнтам кансэрватыўна-рэвалюцыйнай канцэпцыі нацыі зьяўляецца абгрунтаваньне палітычнага панаваньня нацыі рэвалюцыйнымі сродкамі. Клясычная вэрсыя кансэрватыўна-рэвалюцыйнага разуменьня нацыі належыць аўтару праграмы “новага нацыяналізму” Эрнсту Юнгэру, які выступіў з патрабаваньнем дэпалітызацыі масаў у аспэкце даўно нядзейных прадстаўнічай (парляманцкае) дэмакратыі і рэвалюцыйнага захопу ўлады, у выніку якой павінна ўтварыцца сучасная нацыяналістычная дзяржава, ідэал якой абвяшчае: «Вобраз дзяржавы будучыні праясьніўся за гэтыя гады … Гэта будзе дзяржава, цалкам адрозная як ад Вэймара, так і ад старога кайзэраўскага рэйха. Гэта будзе сучасная нацыяналістычная дзяржава … [ Нацыяналізм ] ня мае нічога агульнага з буржуазным пачуцьцём, ён радыкальна адрозьніваецца ад патрыятызму даваеннага часу, ён дынамічны, запальваючы, поўны вітальнае энэргіі нашых вялікіх гарадоў, дзе ён як раз квітнее [… ] і тым самым адрозьніваецца ад кансэрватыўнага пачуцьця жыцьця. Ён яшчэ не рэакцыйны, а рэвалюцыйны з пачатку да канца”. Гэты выраз нацыянальнага ідэалу нацыянал-рэвалюцыянераў, хоць у правага дэндзі Юнгэра, напэўна, самая яркая канцэпцыя крыві, якая робіць яго прыкметнай фігурай у асяроддзі кансэрватыўна-рэвалюцыйных пераемнікаў “філязофіі жыцця”.

Іншая кансэрватыўна-рэвалюцыйная плынь  — фёлькішэ – адстойвала народніцкі, рамантычны ідэал нацыі. Таксама быў младакансэрватиўны праект, які рабіў акцэнт на імпэрскіх, часта гіерархічных мадэлях дзяржавы, заснаванай на традыцыйных прынцыпах.

Вось гэта і ёсьць “праекты нацыі” як розныя бачаньні яе будучыні ў адпаведнасьці з зьмененымі гістарычнымі й зьнешнепалітычнымі ўмовамі. А ў нас мала таго, што ўкраінцы ня маюць тэарэтычных ведаў і прытрымліваюцца фармальнага асьветніцкага разуменьня нацыі, займаючыся асабліва этнакультурнымі справамі, дык яшчэ й не засвоілі спадчыну ХХ ст., затрымаліся на ўзроўні “садок вишневий коло хати” ХІХ ст. і адкідаючы “як чужыя” арганістычныя ды валюнтарысцкія нямецкія дактрыны, якія рэальна кінулі выклік лібэральнаму, то бок мультыкультурнаму разуменьню нацыі і намецілі шлях выйсьця з крызы ў якасьці фармаваньня менавіта глябальнага кансэрватыўна-рэвалюцыйнага альянсу, таму нацыянальная дзяржава ў сьвеце імпэрый ніколі не выстаіць . Вось што трэба будаваць, а ня дыскрэдытаваць адукаваных ўкраінцаў як прыслужнікаў Крамля , і, не ствараючы сабе клопатаў, паслухаць іх тэзы.

152Лева-лібэральны сьветапогляд заключаецца ў тым, што нацыя – гэта мэханічны агрэгат індывідаў, аб’яднаных агульным юрыдычным заканадаўствам і культурнай ідэнтычнасьцю; кансэрватыўны і часткова сацыялістычны ўсьлед за кансэрватыўным рэвалюцыянэрам (младакансэрватарам) Освальдам Шпэнглерам, аўтарам “Зьмярканьня Эўропы”, разглядаюць нацыю і культуру як жывы арганізм , які мае свае стадыі разьвіцьця (маладосьць, сталасьць, сьмерць).

Так, на думку О. Шпэнглера, эўрапейская культура дасягнула сваёй цывілізацыйнай стадыі – гэта час, калі ажыцьцёўлена усё магчымае ў сфэры духу й мастацтва, і пазбаўленая пасыянарнасьці цывілізацыя зьмярцьвелых формаў займаецца толькі зьнешняй, матар’яльнай, тэхнічнай экспансыяй. Цытую “Зьмярканьне Эўропы”, дзе таксама зроблены шэраг важных палітыка-эканамічных дасьледаваньняў, якія яскрава адлюстроўваюць арганічную дэградацыю культуры: “суверэннасьць, сувэрэнітэт – жыцьцёвы сымбаль вышэйшага парадку. Сіла кіраўніцтва зьяўляецца несумнеўнай прыкметай жыцьцёвай сілы палітычнага адзінства , прычым у такой ступені, што ўзрушэньне існуючага аўтарытэту ператварае ўсю нацыю ў аб’ект чужой палітыкі, прычым вельмі часта назаўжды…

Нагадаю, што О. Шпэнглер – аўтар канцэпцыі прускага сацыялізму, якая прадугледжвае аб’яднанне розных станаў для служэньня вышэйшым ідэалам у дасягненьні агульнага дабра.

Вось такі пашыраны адказ аб этыцы інтэлектуальнае дыскусыі і прыватнай размовы і веды сутнасьці пазыцый эўрапейскіх правых сярод сучасных эўраінтэгратараў, што вырашаюцца адмаўляць вучням нямецкіх кансэрватыўных рэвалюцыянэраў у праве называцца нацыяналістамі і абзываць іх ворагамі Ўкраіны, пры гэтым відавочна не валодаючы тэкстамі тых тэарэтыкаў, вуснамі якіх спрабуюць дыскрэдытаваць іх жа перакананых пасьлядоўнікаў …

 Пераклаў з украінскае Пётра Пятроўскі

Апублікавана ў Артыкулы, Грамадазнаўства, Навіны, Рознае з тэгамі , , , , , , , , . Спасылка на гэты запіс. Падпісацца на RSS-стужку, каб сачыць за камэнтарамі.

Дадаць каментар

(C) 2012-2013 Кансэрватыўны цэнтар NOMOS.

Рекомендуем заказать магистерскую работу