Абмежаванні вольнага рынку. Дыялог праваслаўных з каталікамі

Мітрапаліт Іларыён (у свеце Рыгор Валер'евіч Алфееў; 24 ліпеня 1966, Масква) - епіскап Рускае праваслаўнае царквы, мітрапаліт Валакаламскі, вікарый Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату і пастаянны сябра Святога Сінода, старшыня Сінадальнае Біблейска-багаслоўскае камісіі, рэктар агульнацаркоўнае аспірантуры і дактарантуры імя святых роўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія, настаяцель храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» на Вялікай Ардынцы ў Маскве.

Мітрапаліт Іларыён (у свеце Рыгор Валер’евіч Алфееў; 24 ліпеня 1966, Масква) — епіскап Рускае праваслаўнае царквы, мітрапаліт Валакаламскі, вікарый Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату і пастаянны сябра Святога Сінода, старшыня Сінадальнае Біблейска-багаслоўскае камісіі, рэктар агульнацаркоўнае аспірантуры і дактарантуры імя святых роўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія, настаяцель храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» на Вялікай Ардынцы ў Маскве.

Славамір Затвардніцкі

Праваслаўны мітрапаліт гатовы перад пагрозамі цывілізацыі да саюза з хрысціянамі іншых канфесій. Ці яго погляд на абмежаванні вольнага рынку адпавядае каталіцкаму сацыяльнаму вучэнню?

Мець ці быць? “Уплыў сексуальнай рэвалюцыі на змены маральнага клімату сацыяльна-эканамічных адносін у сучасным свеце” – гэта назва цікавай лекцыі мітрапаліта Іларыёна, якую ён прачытаў у гэтым годзе ў Каўнасе. Тым большай увагі патрабуюць словы гэтага праваслаўнага святара, што ён з’яўляецца другой асобай у Рускай Праваслаўнай Царкве, і можа быць – так мяркуе Томас Tэрлікоўскі – у будучыні ён стане патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.

Па прычыне таго, што мітрапаліт Іларыён перад пагрозамі цывілізацыі гатовы шукаць саюзнікаў сярод верных Евангеллю хрысціян, каб разам з імі сфармаваць альянс у абарону каштоўнасцяў, дазволю сабе у якасці каментарыя да зместу яго лекцыі, працытаваць палажэнні каталіцкага сацыяльнага вучэння. Хай гэта будзе выпрабаваннем блізкіх поглядаў на ролю і абмежаванні вольнага рынку паміж праваслаўнымі і каталікамі.

Службовая роля рынку

Іларыён:

Сексуальнасць чалавека, – лічыць Іларыён, – стала прадметам камерцыялізацыі, таварам на рынку патрэбаў. Рынак у пагоні за прыбыткам мае тэндэнцыю да павелічэння сваёй зацікаўленасці ў сексуальнасці. “Выкарыстанне чалавечай сексуальнасці, каб зарабіць грошы, не скончылася, хоць устаноўлена маса прававых норм і ўзмацніўся кантроль паліцыі “.

Па словах мітрапаліта, існуюць магутныя лобі ў структурах улады, а іх патрэбам адпавядае спецыяльна створаная ідэалогія. Гэтаму спрыяе прапаганда, якая прыводзіць да перамены меркаванняў грамадства. “Фінансавы капітал спрабуе адсоўваць і абходзіць тыя межы, спасылаючыся на свабоду і правы чалавека”. Вынікам гэтага – паказвае Іларыён – з’яўляецца паступовы пераход мяжы паміж тым, што дазволена сёння, а ўчора было яшчэ забаронена.

“Капітал перастаў памяшчацца ў існуючых прававых рамках, якія – як і ў мінулым – па-ранейшаму пабудаваны на маральных нормах хрысціянства”, якія не толькі не згаджаюцца патакаць жаданням, але па-ранейшаму прапаведуюць умеранасць і нават адрачэнне! “І менавіта таму канцэпцыя ўстойлівага развіцця рынкавай эканомікі непазбежна ўступае ў супярэчнасць з традыцыйным укладам жыцця, які заснаваны на рэлігійным светаўспрыманні”.

Хрысціянства павінна быць тормазам у вачах тых, хто прапагандуе неабмежаванае развіццё жаданняў. Такім чынам, яно становіцца перашкодай, якую трэба адсунуць. “Фінансавыя колы будуць імкнуцца выключыць уплыў хрысціянскай этыкі на сферу эканомікі і бізнесу,а таксама цалкам падпарадкаваць яе рынкавым прынцыпам, што “прапанова павінна адпавядаць попыту”.

KСВ:

Свабодны рынак не можа быць ацэнены, калі не прымаць пад увагу тыя мэты, якія ён рэалізуе, і каштоўнасці, якія перадае на сацыяльным узроўні. Рынак не мае сам у сябе права на існаванне. Індывідуальнае ўзмацненне эканамічнага суб’екта, шчыра кажучы, ніколі не можа быць адзінай мэтай. У дадатак да гэтай мэты існуе іншая, не менш важная і асноўная мэта, якая ідзе на карысць грамадству, якая павінна ажыццяўляцца ў згодзе, а не ў супярэчнасці з логікай рынку. Калі свабодны рынак выконвае вышэйзгаданыя функцыі, ён дзейнічае ў імя агульнага дабра і інтэгральнасці развіцця чалавека, у той час як змяненне адносін паміж сродкамі і мэтамі можа ператварыць яго ў бесчалавечную і адчужаную ўстанову з не кантраляванымі наступствамі.

Варта падкрэсліць службовую ролю рынку – гэта сродак для дасягнення мэты, якой з’яўляецца карысць не толькі індывідуальнага суб’екту, але і сацыяльная выгада. Трактаваны як мэта сам ў сябе, не толькі не будзе служыць інтэгральнаму развіццю чалавека, але можа нават ператварыцца ў нялюдскую ўстанову. Як гэтае злачынства можа выглядаць – праваслаўны святар паказаў на прыкладзе сексуальнасці. Такім чынам, можна пагадзіцца з тым, што рынак, прадастаўлены самому сабе, не можа быць прымняты. Каталікі, аднак, не адмаўляюць станоўчую ролю рынку. На гэту тэму Іларыён нічога не кажа падчас лекцыі.

Рынак, заснаваны на маралі

Іларыён:

Праваслаўны святар крытыкуе канцэпцыю бесперапыннага развіцця эканомікі, якая ляжыць у аснове сучаснага грамадства, развіццё якой з’яўляецца панацэяй ад усіх праблем. “Цалкам відавочна, – дадае Іларыён – што рынкавая эканоміка не можа расці вечна”. Там, дзе рынак ужо насычаны, каб квітнець, ён павінен уступаць на тэрыторыю, якая раней была недаступна, нават у вобласці маралі і культуры.

Ён звяртае ўвагу на лекцыю 2011 года, дзе гаварыў, што “з дапамогай рэкламы камерцыйныя арганізацыі спрабуюць выклікаць у спажыўцоў ненаедную і ілюзорную пагоню за “дастатковым жыццёвым ўзроўнем”, вынікам чаго з’яўляецца сутыкненне “быць або мець” (Эрых Фром). Выбар паміж “быць” і “мець” стаіць перад усімі людзьмі і чалавецтвам.

“Калі міф аб бесперапынным развіцці рынкавай эканомікі (…) не выявіць ў бліжэйшыя гады сваю неэфектыўнасць, мы можам стаць сведкамі “пашырэння правоў і свабодаў чалавека” па-за межамі маральных нормаў, якія абараняюць асобу і грамадства”.

КСВ:

Ян Павел II таксама звярнуў увагу на дылему “быць” і “мець” і відавочна выступаў за прымат “быць”, але не адмаўляючы магчымасць “мець”:

“Жаданне жыць лепш не мае ў сабе нічога дрэннага, але няправільным з’яўляецца стыль жыцця, які вышэй ставіць імкненне да таго, каб мець, а не быць, і жадае мець не для таго, каб больш быць, але каб пазнаць у жыцці як мага больш прыемнага”.

Ці сапраўды Іларыён мае рацыю, калі кажа, што рынак не можа расці бясконца? Кампендыум Сацыяльнага Вучэння Касцёла выказваецца вельмі памяркоўна, але больш пазітыўна наконт эканамічнага развіцця: “Гістарычна рынак даказаў сваю здольнасць кіраваць і падтрымліваць эканамічны рост на працягу доўгага часу”. Здаецца, што калі такое развіццё падзей адпавядала б інтэгральнаму развіццю чалавека, ён (рынак) мог бы дзейнічаць пастаянна; тады матэрыяльнае вымярэнне ішло б услед за дасягненнямі кожнай сферы жыцця.

Праблема ўзнікае тады, – і тут мітрапаліт мае рацыю – калі рынак замест рэагавання на патрэбы чалавека ў адпаведнасці з яго прыродай, адмаўляе ёй, і засяродзіўшыся толькі на адным вымярэнні чалавечай прыроды, спрабуе стварыць штучныя патрэбы або выклікае бязмерныя жаданні. Ян Павел II назваў гэтую з’яву “спажывецтвам”:

“У працэсе фарміравання і ідэнтыфікацыі новых патрэбаў заўсёды больш ці менш выражаецца адпаведная канцэпцыя чалавека і яго сапраўднага дабра. Праз рашэнні, якія датычацца вытворчасці і спажывання, раскрывае тая ці іншая культура сваё агульнае разуменне жыцця. Менавіта тут з’яўляецца феномен спажывецтва”.

Гэтая няпраўда пра чалавека, якая ляжыць у аснове такога вырашэння, павінна мець катастрафічныя наступствы, у тым ліку тыя, пра якія піша Іларыён. Таксама ў справе нязгоды на тое, каб рынак вырашаў праблемы маралі, ці таксама – іншымі словамі – неабходнасці пабудавання рынку на маральных нормах – поўная згода КСВ з пазіцыяй Іларыёна:

“Сацыяльнае вучэнне Касцёла, хоць і прызнае ролю рынку (…), падкрэслівае неабходнасць апоры на маральныя асновы, якія забяспечылі б і ў той жа час акрэслілі межы яго аўтаноміі. Ідэя, што толькі рынку можа забяспечыць тавары ўсіх катэгорый, з’яўляецца непрымальнай, таму што яна заснаваная на абмежаваным бачанні чалавека і грамадства.

Не рынак вызначае развіццё

Вельмі дакладныя наступныя словы – і імі хацеў бы завяршыць – праваслаўнага мітрапаліта. “Рынак ніколі не быў і не можа быць рухаючай сілай у развіцці чалавека“. Словы настолькі відавочныя, што нават не прымаюцца сучаснікамі?

Апублікавана ў Артыкулы, Навіны, Рознае з тэгамі , , , , , , , , , , . Спасылка на гэты запіс. Падпісацца на RSS-стужку, каб сачыць за камэнтарамі.

Дадаць каментар

(C) 2012-2013 Кансэрватыўны цэнтар NOMOS.

Рекомендуем заказать магистерскую работу